Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскі прэзыдэнт Башар Асад даў параду беларусам


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у інтэрвію тэлеканалу АНТ заклікаў беларусаў не саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі.

На думку Асада, Беларусь перажывае нешта падобна на тое, што ў Сырыі доўжыцца дзесяцігодзьдзе.

«Вы, фактычна, знаходзіцеся ў блякадзе, ёсьць спробы дэманізаваць вобраз прэзыдэнта Лукашэнкі, гэтак жа, як Захад спрабуе гэта зрабіць і з прэзыдэнтам Пуціным, паколькі яны не прагінаюцца перад Захадам. Вашы папярэднія пакаленьні не схілілі галовы перад Гітлерам, і цяперашнім пакаленьням ня варта саступаць новаму сучаснаму нацызму ў вобразе заходняй акупацыі », — заявіў Башар Асад.

Па зьвестках міжнародных арганізацый, прынамсі чвэрць мільёна чалавек загінулі ў ходзе пяцігадовага канфлікту ў Сырыі, мільёны мясцовых жыхароў сталі ўцекачамі, пакінуўшы свае дамы ў зоне баявых дзеяньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG