Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку не даюць спакою суседзі і «пятая калёна»


Падчас цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнта на плошчы Перамогі ў Менску Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў суайчыньнікаў пра «новыя выклікі і пагрозы».

«Чалавецтва апынулася каля небясьпечнай рысы новай вялікай вайны, пад пагрозай і наша Беларусь. Блізу нашых межаў назапашваюцца ваенныя арсэналы, па-суседзтве, у былых савецкіх рэспубліках, разьмяшчаюцца ваенныя базы, праводзяцца баявыя вучэньні і манэўры. З дапамогай нашай унутранай „пятай калёны“ робяцца спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне», — заявіў Лукашэнка.

На яго перакананьне, асаблівую значнасьць сёньня набывае гарантаваньне бясьпекі дзяржавы:

«Мы павінны быць такімі ж адзінымі і цьвёрдымі, як нашы бацькі, дзяды, прадзеды ў пару суровых выпрабаванняў. Тады ніхто не адважыцца праверыць нас на трываласьць. Мы даказалі ўсім, што Беларусь — мірная і прыязная краіна. Але гэта ня значыць, што яна ня можа за сябе пастаяць», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама сказаў, што Беларусь не дазволіць перапісаць гісторыю і «адабраць у нашага народа вялікую перамогу».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG