Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і высокапастаўленыя чыноўнікі зьбяруцца на плошчы Перамогі


Плошча Перамогі. Фота Дзьмітрыя Важніка
Плошча Перамогі. Фота Дзьмітрыя Важніка

9 траўня па ўсёй Беларусі пройдуць сьвяточныя захады. Апоўдні адбудзецца цырымонія ўскладаньня вянкоў і кветак да манумэнту Перамогі ў Менску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і найвышэйшых службовых асобаў. У зьвязку з гэтым будзе абмежаваны рух транспарту, цягнікі мэтро на станцыі «Плошча Перамогі» спыняцца ня будуць.

Удзень галоўным месцам сьвяткаваньня стане пляцоўка каля Палацу спорту, дзе пройдзе выстава-кірмаш майстроў народнай творчасьці. Увечары на плошчы Перамогі заплянаваны канцэрт прэзыдэнцкага аркестру ў рамках тэлепраекту «Плошча Перамогі-2017». Завершыцца дзень салютам з 30 залпаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG