Акцыя пачалася 7 ліпеня а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 12 актывістаў, паводле падліку карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча, сталі ў ланцуг з партрэтамі і плякатамі — «Свабоду палітвязьням», «Русский солдат, иди домой».
Актывіст Зьміцер Паліенка пазбаўлены спатканьняў на 3 месяцы за парушэньне парадку ў Бабруйскай калёніі. Пра гэта палітвязень напісаў у лісьце сябрам.
7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пройдзе акцыя з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў і адмяніць вучэньні «Захад-2017». На плошчу заклікае актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.
Міністэрства абароны Азэрбайджанау заявіла пра абстрэл і «зьнішчэньне значнай жывой сілы падразьдзяленьняў» армянскіх вайскоўцаў на тэрыторыі самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі
Расейская дэлегацыя была адзінай, што выступіла супраць прыняцьця рэзалюцыі «Ўмацаваньне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне АБСЭ». У ёй, сярод іншага, прызнаецца, што «пэўныя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей» знаходзяцца пад кантролем «расейскіх гібрыдных сіл».
Дэпутаты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ад Альянсу эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў, якія ўдзельнічаюць у штогадовай сэсіі ў Менску, сёньня сустрэліся, каб паразмаўляць пра свае задачы.
Дзяржаўны сакратар ЗША прызначыў былога амбасадара ў NATO Курта Волкера спэцыяльным пасланцом па Украіне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў Дзярждэпартамэнце.
Рэзалюцыя была прынятая большасьцю галасоў. Прадстаўнікі Расеі галасавалі супраць.
Сёньняшняя сустрэча беларускіх правацэнтрыстаў з дэпутатамі ад Эўрапейскай народнай партыі, якія ўдзельнічаюць у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менску, выйшла за межы абазначанага напачатку фармату.
Кіраўнік расейскага «Фонду барацьбы з карупцыяй», апазыцыйны палітык Аляксей Навальны выйшаў на волю са спэцпрыёмніку пасьля 25 сутак адміністрацыйнага арышту.
Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што ў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аптымістычныя чаканьня ў дачыненьні да Расеі і расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна
У Гамбургу адбыліся новыя сутычкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй напярэдадні адкрыцьця саміту «Вялікай дваццаткі». Улады паведамляюць, што ўдзельнікі пратэстаў напалі на паліцэйскі пастарунак і падпалілі паліцэйскія машыны.
Сустрэча лідэраў ЗША і Расеі, як мяркуецца, пачнецца 7 ліпеня ў 15.45 мясцовага часу, і журналісты ў прэс-цэнтры саміту G20 варожаць, ці працягнецца яна даўжэй за плянаваны час, ці будзе больш-менш пратакольным захадам.
У Маскве актывіст Аляксандар Тураўскі застаецца ў бальніцы з-за траўмы галавы, атрыманай пры затрыманьні паліцыянтамі падчас ператрусу ў штабе Аляксея Навальнага.
Пакуль у Менску праходзіць летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генэральнага сакратара АБСЭ — Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Сярод прэтэндэнтаў на гэтую пасаду ўпершыню ёсьць і дыплямат зь Беларусі — Алена Купчына.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні саміту краінаў «вялікай дваццаткі» абмеркавалі канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, сытуацыю ў Паўночнай Карэі і на Блізкім Усходзе і іншыя пытаньні парадку дня саміту G20.
Спэцдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці выклаў беларускім праваабаронцам, апазыцыянэрам, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і замежным гасьцям сэсіі сваё бачаньне сытуацыі ў краіне з правамі чалавека.
Свабодныя выбары, правы чалавека, сьмяротнае пакараньне — супраць наяўнасьці гэтых і іншых пунктаў у праекце рэзалюцыі «Становішча ва Ўсходняй Эўропе» выступаюць беларускія дэлегаты на 26-й сэсіі ПА АБСЭ.
Беларусі трэба прайсьці значны шлях для дасягненьня тых нормаў і стандартаў, якія яна абавязалася выконваць у межах АБСЭ, лічыць спэцдакладчык ААН па сытуацыі ў Беларусі Міклаш Харасьці.
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 10 ліпеня будзе ўдзельнічаць у нефармальным міністэрскім дыялёгу краін-удзельніц ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Прадстаўнікі шасьці краін, уключаючы Беларусь, якія ўваходзяць ва «Ўсходняе партнэрства», сустрэнуцца ў Кішынёве.
«У Вугоршчыне, напрыклад, крайне правы Нацыянальны фронт супрацоўнічаў з расейскай вайсковай выведкай. У кожнай краіне рэгіёну ёсьць свая спэцыфіка, але гэтыя сувязі неаспрэчныя. Расея выкарыстоўвае агентаў уплыву, каб радыкалізаваць некаторыя групы насельніцтва».
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла пра гэта, выступаючы 6 ліпеня ў Варшаве на саміце «Ініцыятыва трох мораў», дзе кіраўнікі больш дзесяці краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы сустрэліся з кіраўніком ЗША Дональдам Трампам.
Беларускі палітоляг Андрэй Казакевіч камэнтуе сёньняшні выступ прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Варшаве.
«Мы адстойвалі сваё права „людзьмі звацца“ заўжды». «Мы вельмі ня любім, калі нам навязваюць». «Чаму хтосьці думае, што хтосьці разумее ў правах чалавека лепш, чым беларусы?» — так рэагаваў Валер Варанецкі, старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, на шматлікія прыклады парушэньня правоў чалавека.
Прэзыдэнт Польшчы абмеркаваў з прэзыдэнтам ЗША вучэньні «Захад». Пра небясьпеку вучэньняў заяўлялі афіцыйныя асобы Літвы, Латвіі, Эстоніі і Ўкраіны. Беларусь і Расея запэўнівалі суседзяў, што вучэньні не нясуць ім пагрозы.
На саміце «Ініцыятыва трох мораў» 6 ліпеня ў Варшаве прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падзялілася асьцярогамі з нагоды будаванай Беларускай АЭС са сваім амэрыканскім калегам Дональдам Трампам.
У Варшаве знаходзіцца карэспандэнт Свабоды Франак Вячорка, які падзяліўся сваімі ўражаньнямі.
У гарачых дыскусіях на розных форумах пра парад і Дзень Незалежнасьці зьвярнуў на сябе ўвагу артыкул палітоляга Юрыя Шаўцова «Беларусь: независимая, европейская, русская», апублікаваны на сайце IMHOclub. Галоўную небясьпеку для Беларусі Шаўцоў бачыць у нацыяналізьме. І асноўны патас артыкула — выкрыцьцё гэтай ідэалягічнай плыні і яе носьбітаў
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся 6 ліпеня ў Менску з дэлегацыяй Кангрэсу (парлямэнту) Злучаных Штатаў. Як перадае прэс-служба Лукашэнкі, зацікаўленасьць Беларусі ў разьвіцьці паўнавартасных партнэрскіх стасункаў з ЗША «застаецца нязьменнай».
Падчас прамовы ў цэнтры Варшавы перад польскай палітычнай элітай і грамадзкасьцю прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расею спыніць свае дзеяньні, накіраваныя на дэстабілізацыю Ўкраіны і іншых рэгіёнаў.
Генэральная пракуратура Расеі запатрабавала ад Раскамнагляду заблякаваць некалькі сайтаў як рэсурсы «нацыяналістычнага кшталту». Сярод іх, у прыватнасьці, «Спутник и Погром», «Русский сектор» і «Правый взгляд». Усяго ў сьпісе шэсьць сайтаў.
У Маскве заблякаваны перадвыбарны штаб апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркавалі падчас сустрэчы ў Варшаве шэраг пытаньняў бясьпекі і ролю краінаў у NATO.
У Твітэры польскага паліттэхноляга і мэдыязнаўцы Эрыка Містэвіча зьявіўся здымак польскага прэзыдэнта Анджэя Дуды і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа перад карцінай Яна Матэйкі «Рэйтан — Падзеньне Польшчы».
Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук у кулюарах сэсіі ПА АБСЭ расказаў журналістам, чаму Беларусь не падтрымала ініцыятыву расейскіх дэлегатаў зьняць з парадку дня сэсіі ПА АБСЭ рэзалюцыю пра Ўкраіну.
На паседжаньні аргкамітэту сэсіі ПА АБСЭ кіраўнік расейскай дэлегацыі, намесьнік сьпікера Дзяржаўнай думы Пётар Талстой выказаўся супраць праекту рэзалюцыі пра аднаўленьне сувэрэнітэту і цэласнасьці Ўкраіны. Беларусь пазыцыю Расеі не падтрымала.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў у Варшаве шэраг заяваў пасьля сустрэчы са сваім польскім калегам Анджэем Дудам.
У Кіеве падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі, які чакаецца 20-21 ліпеня, мае адбыцца Беларуска-ўкраінскі эканамічны форум.
Расея зьвярнулася да краінаў СНД, у тым ліку і да Беларусі, з прапановай накіраваць кантынгент у Сырыю для сумеснага маніторынгу ў зоне дээскаляцыі. На расейскую ініцыятыву адрэагаваў рух за мірныя перамены «Гавары праўду».
Ва Ўкраіне да пачатку супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» у кожным раёне будуць створаныя атрады тэрытарыяльнай абароны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў 5 ліпеня ў Варшаву. Візыт у Польшчу стане першым у сэрыі візытаў у эўрапейскія краіны.
Расея накіравала ў Крым газавыя турбіны нямецкага канцэрну Siemens, нягледзячы на тое, што ЭЗ забараніў эўрапейскім кампаніям пастаўляць энэргетычныя тэхналёгіі на тэрыторыю паўвострава. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе Reuters.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які прыбыў з другім за амаль паўгода на пасадзе візытам у Эўропу 6 ліпеня, прапанаваў Расеі супрацоўніцтва ў Сырыі.
Дасьледчыкі прапануюць глядзець на эканамічнае разьвіцьцё Беларусі не па абласьцях, у якіх утворацца эканамічна слабыя раёны-«дзіры», а разглядаць Беларусь як лучнасьць 18 рэгіёнаў вакол «цэнтраў эканамічнага росту».
Расейскі стратэгічныя бамбавікі нанесьлі ракетныя ўдары па аб’ектах у Сырыі.
Былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў камэнтуе сёньняшнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт запрашэньня літоўцам далучыцца да будоўлі Беларускай АЭС.
«Я гарантую вам, эўрапейцам, нягледзячы на тое, што мы не адзіныя, хто займаецца мірным атамам, мы пабудуем самую бясьпечную электрастанцыю», — заявіў 5 ліпеня Аляксандар Лукашэнка.
Сузаснавальнік «Арт-сядзібы» і дырэктар крамы Symbal.by Павал Белавус расказаў на Facebook, як 29 чэрвеня ўзяў удзел у ток-шоў «Что происходит», якое ладзіць дзяржаўны тэлеканал СТВ для «РТР-Беларусь».
Сёньня а 22 гадзіне ў Варшаве прызямліцца Air Force One з амэрыканскім прэзыдэнтам на борце. 5 і 6 ліпеня Дональд Трамп будзе знаходзіцца ў Польшчы на запрашэньне прэзыдэнта Анджэя Дуды.
Загрузіць яшчэ