Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты ЗША і Польшчы абмеркавалі расейска-беларускія вучэньні «Захад»


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сустрэчы ў Варшаве
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сустрэчы ў Варшаве

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркавалі падчас сустрэчы ў Варшаве шэраг пытаньняў бясьпекі і ролю краінаў у NATO. Сярод пытаньняў бясьпекі былі і расейска-беларускія вайсковыя вучэньні «Захад-2017», перадае CBS.

Трамп у Варшаве: будзем працаваць з Польшчай у адказ на дзеяньні Расеі

Згадка пра «Захад» была «сярод шматлікіх іншых пытаньняў», як піша CBS.

«Многія чакаюць, што расейскі лідэр Уладзімір Пуцін павялічыць маштаб паўрэгулярных вучэньняў да дэманстрацыі сілы ў час, калі напружанасьць у рэгіёне застаецца высокай пасьля анэксіі Расеяй Крымскага паўвострава Ўкраіны, — піша CBS. — Паводле слоў [Дуды], ён упэўнены, што Злучаныя Штаты і прэзыдэнт Трамп сур’ёзна ставяцца да бясьпекі Польшчы як сябра NATO».

Да таго Трамп у публічнай прамове пацьвердзіў прыхільнасьць да NATO і бясьпекі ў Эўропе.

Пра небясьпеку вучэньняў «Захад» раней заяўлялі афіцыйныя асобы Літвы, Латвіі, Эстоніі і Ўкраіны.

Прэзыдэнтка Эстоніі заяўляла, што на вучэньнях будзе адпрацоўвацца буйнамаштабная вайсковая апэрацыя супраць NATO. Прэзыдэнтка Літвы, намякаючы на беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017», назвала «выкарыстаньне тэрыторыі Беларусі для розных экспэрымэнтаў і небясьпечных гульняў» у ліку пагрозаў сваёй краіне.

Раней міністар абароны Эстоніі заяўляў, што вучэньні могуць стаць «квітком у адзін бок» у Беларусь для расейскіх вайскоўцаў. Пра тое самае Свабодзе казаў міністар замежных спраў Латвіі: «Мы маем асьцярогу, што расейскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не пайсьці [адтуль]».

Амбасадар Украіны ў Беларусі крыху пакрытыкаваў іншыя беларуска-расейскія вучэньні «Славянскае братэрства-2017», а яго за гэта выклікалі ў беларускі МЗС. Пасьля гэтага міністар абароны Ўкраіны заявіў, што вучэньні ўяўляюць пагрозу для краінаў Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG