Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эстоніі: на вучэньнях «Захад-2017» будзе адпрацоўвацца буйнамаштабная вайсковая апэрацыя супраць NATO


Прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюлайд падчас афіцыйнай цырымоніі, якой віталі разгортваньне шматнацыянальнага батальёна NATO ў Тапа, 20 траўня 2017 году

Прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюлайд лічыць, што падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад 2017» будзе адпрацоўвацца буйнамаштабная вайсковая апэрацыя супраць NATO.

«З жніўня па кастрычнік недалёка ад нас пройдуць буйныя вайсковыя вучэньні Расейскай Фэдэрацыі „Захад“. Мы павінны быць з нашымі саюзьнікамі адначасова і спакойнымі, і пільнымі», — цытуе «Интерфакс» яе выступ на пасяджэньні Рады дзяржаўнай абароны Эстоніі.

На думку кіраўніцы гэтай балтыйскай краіны, зь вялікай доляй верагоднасьці можна дапускаць, што саюзьнікі адпрацуюць сцэнар «буйнамаштабнай вайсковай апэрацыі супраць NATO», якую, паводле яе, будуць суправаджаць розныя інфармацыйныя ўкіды, каб «пасеяць замяшаньне і недавер».

Рада дзяржаўнай абароны Эстоніі — кансультацыйны орган пры прэзыдэнце, яго пасяджэньні праводзяцца па меры неабходнасьці. У яе склад уваходзяць вайскавод Сілаў абароны, кіраўнік парлямэнту, прэм’ер-міністар, старшыня парлямэнцкай камісіі дзяржаўнай абароны і шэраг міністраў, якія ўзначальваюць стратэгічныя ведамствы.

Кіраўнікі шэрагу дзяржаваў і абаронных ведамстваў заходніх краінаў неаднаразова выказвалі асьцярогу, што пасьля вучэньняў «Захад-2017» Расея зьбіраецца пакінуць частку свайго вайсковага кантынгенту на тэрыторыі Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG