Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вучэньні „Захад-2017“ уяўляюць пагрозу для краін Эўропы», — міністар абароны Ўкраіны


Міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак лічыць, што вучэньні «Захад-2017», якія гэтай восеньню плянуе правесьці Расея, зьяўляецца пагрозай ня толькі для Ўкраіны, але і для любой краіны Эўропы, якая мае агульную з РФ мяжу.

Такое меркаваньне ён выказаў у пятніцу ў Брусэлі ў штаб-кватэры NATO, кажучы пра абмеркаваньне гэтага пытаньня з генэральным сакратаром альянсу Енсам Столтэнбэргам, паведамляе УНІАН.

«Вельмі цяжка прагназаваць дзеяньні прэзыдэнта Расеі, лёгіку якіх вельмі цяжка прасачыць, але гэтыя вучэньні могуць быць выкарыстаныя для таго, каб пачаць агрэсію ня толькі супраць Украіны, але супраць любой краіны Эўропы, якая мяжуе з Расеяй», — заявіў украінскі міністар.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG