Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму на міністэрскую сустрэчу «Ўсходняга партнэрства» паляціць не Макей, а ягоны намесьнік


Алег Краўчанка
Алег Краўчанка

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 10 ліпеня будзе ўдзельнічаць у нефармальным міністэрскім дыялёгу краін-удзельніц ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства». Прадстаўнікі шасьці краін, уключаючы Беларусь, якія ўваходзяць ва «Ўсходняе партнэрства», сустрэнуцца ў Кішынёве.

Адказваючы на пытаньне Свабоды, чаму беларускую дэлегацыю ачоліць не міністар Уладзімер Макей, а ягоны намесьнік, прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Дзьмітры Мірончык патлумачыў:

«Тут выключна лягістыка. Паглядзіце, як моцна заняты міністар апошнім часам, як шмат розных мерапрыемстваў зь ягоным удзелам праводзіцца і ў нас, і за мяжой. Так што ніякага падтэксту ў адсутнасьці спадара Макея ў Кішынёве няма».

Сустрэча ў сталіцы Малдовы будзе ўключаць два сэгмэнты. Першы зь іх — дыскусія кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў па пэрспэктывах шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнэрства», у тым ліку напярэдадні лістападаўскага саміту ў Бруселі. Другі сэгмэнт — тэматычная сустрэча кіраўнікоў ведамстваў, якія адказваюць за пытаньні энэргаэфэктыўнасьці. На ёй будуць абмеркаваныя магчымасьці пашырэньня ўзаемадзеяньня з Эўрапейскім Зьвязам у гэтай галіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG