Турбіны былі зробленыя на сумесным з расейскім канцэрнам «Сілавыя машыны» заводзе «Сімэнс тэхналёгіі газавых турбін». У сакавіку нямецкая кампанія заяўляла, што абсталяваньне было дастаўлена ў Тамань, аднак, як сьцьвярджаюць крыніцы Reuters, дзьве з чатырох турбін апынуліся ў Сэвастопалі, дзе іх зьбіраюцца ўсталяваць на мясцовай электрастанцыі.
Ці ўдзельнічала Siemens ва ўзгадненьні пастаўкі свайго абсталяваньня ў Крым і ці было пра гэта паведамлена расейскім бокам, невядома, аднак цяпер кампаніі можа пагражаць абвінавачаньне ў парушэньні санкцыйнай палітыкі Эўразьвязу. У самім канцэрне пры гэтым адпрэчваюць інфармацыю пра пастаўку сваіх газавых турбін на тэрыторыю анэксаванага паўвострава. У Міністэрстве энэргетыкі Расеі адмовіліся ад камэнтароў.
Пра тое, што Расея плянуе ўсталяваць на электрастанцыях, якія будуюцца ў Крыме, абсталяваньне Siemens, яшчэ ў 2015 годзе паведамляла газэта «Ведомости».