Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога амбасадара ў NATO прызначылі на новаствораную пасаду спэцпасланца ЗША па Ўкраіне


Курт Волкер (архіўнае фота)

Дзяржаўны сакратар ЗША прызначыў былога амбасадара ў NATO Курта Волкера спэцыяльным пасланцом па Украіне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў Дзярждэпартамэнце.

Пазьней у пятніцу старэйшы дарадца кіраўніка дзярждэпартамэнту Роберт Гэманд праінфармаваў, што «Волкер будзе каардынаваць ўсе намаганьні Дзярждэпартамэнта па ўрэгуляваньні канфлікту» ва Ўкраіне.

Паводле зьвестак амэрыканскіх СМІ, ідэя новай пасады спэцпасланца па Ўкраіне зьявілася ў адміністрацыі Дональда Трампа ўвесну. У Вашынгтоне разьлічваюць, што спэцпасланец будзе весьці дыялёг аб урэгуляваньні ва Украіне з памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіславам Сурковым, як гэта рабіла ў адміністрацыі былога прэзыдэнта Барака Абамы намесьніца дзяржсакратара Вікторыя Нуланд.

Пасьля сыходу ў адстаўку Курт Волкер займаў пасаду выканаўчага дырэктара Інстытуту Маккейна, які базуецца ў Вашынгтоне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG