Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пачаў «эўрапейскае турнэ» з Польшчы


Варшава напярэдадні візіту Дональда Трампа. 6 ліпеня 2017 году
Варшава напярэдадні візіту Дональда Трампа. 6 ліпеня 2017 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў 5 ліпеня ў Варшаву. Візыт у Польшчу стане першым у сэрыі візытаў у эўрапейскія краіны.

У Польшчы Трамп возьме ўдзел у тым ліку ў саміце «Ініцыятывы трох мораў» — супольнасьці дзяржаваў, што маюць выхад да Адрыятычнага, Балтыйскага і Чорнага мораў. Анансавана, што прэзыдэнт ЗША выкажа ім падтрымку і будзе заклікаць іх купляць амэрыканскі газ, каб пазбавіцца залежнасьці ад расейскага.

«Ініцыятыва трох мораў» — што гэта такое?

Сустрэча Трампа з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам заплянаваная на 6 ліпеня. Чакаецца, што гутарыць яны будуць пра сыстэму проціракетнай абароны і пэрспэктывы прысутнасьці войскаў ЗША ў Польшчы.

Трамп таксама выступіць на плошчы Красіньскіх у Варшаве — сымбалічным для палякаў месцы, што асацыюецца з Варшаўскім паўстаньнем 1944 году.

«Калі б Трамп хацеў працягнуць руку Маскве, то рабіў бы гэта не ў Варшаве»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG