Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан заявіў пра абстрэл армянскіх пазыцыяў у Карабаху


Артылерыя ля мяжы самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі
Артылерыя ля мяжы самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі

Міністэрства абароны Азэрбайджанау заявіла пра абстрэл і «зьнішчэньне значнай жывой сілы падразьдзяленьняў» армянскіх вайскоўцаў на тэрыторыі самаабвешчанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі. Азэрбайджанскія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што абстрэл быў праведзены, каб перашкодзіць суперніку зладзіць «правакацыі»

У сваю чаргу прэс-служба арміі абароны самаабвешчанай рэспублікі паведаміла, што ў выніку абстрэлу з прымяненьнем мінамётаў і артылерыі з боку ўзброеных сіл Азэрбайджану былі параненыя трое вайскоўцаў. У паведамленьні адзначаецца, што войскі НКР адкрылі агонь у адказ.

Армэнія і Азэрбайджан рэгулярна вінавацяць адно аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню на мяжы самаабвешчанай рэспублікі.

Нагорны Карабах, населены пераважна армянамі, абвясьціў аб выхадзе з складу Азэрбайджану ў 1991 годзе. Гэта прывяло да ўзброенага канфлікту, падчас якога Азэрбайджан страціў кантроль над тэрыторыяй.

5 ліпеня сустаршыні Менскай групы АБСЭ, якія выступаюць пасярэднікамі на перамовах паміж Баку і Ерэванам, заклікалі ўсе бакі ў канфлікце вакол Нагорнага Карабаху тэрмінова спыніць ваенныя дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG