Плошчы ніколі не выігрывае апазыцыя, толькі народ. У 2017 годзе «антыдармаедзкія» пратэсты не спарадзілі Плошчу. Але народ дамогся свайго. Ён заўсёды свайго дамагаецца. Раней ці пазьней.
Кіеў і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік Данбасу дамовіліся пра новы абмен затрыманымі і зьняволенымі.
Дзесяць дэпутатаў Эўрапарлямэнту падпісаліся пад адкрытым лістом, у якім выказваюць салідарнасьць зь беларусамі ў змаганьні з каранавіруснай інфэкцыяй, супраць якой, на іх думку, беларускія ўлады не зрабілі адэкватных захадаў.
Жыхары Гомля 28 траўня выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам на прэзыдэнта.
«Мы будзем імкнуцца да таго, каб у двухбаковым парадку дня ЗША і Беларусі паўстала гэтае пытаньне. Мы просім большай падтрымкі ЗША ў фарматах МАГАТЭ».
Больш чым 1200 фэйкавых акаўнтаў у сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, YouTube) даюць адмоўныя паведамленьні пра людзей, якія крытычна ставяцца да Кітаю ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй.
Ян Максімюк размаўляе з Ганнай-Марыяй Дынэр, аналітыкам Польскага інстытуту міжнародных спраў у Варшаве.
Свабода паназірала за мовай кампаній зарэгістраваных ініцыятыўных груп.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рашэньне кіраўніцтва Славаччыны адправіць у адстаўку амбасадара ў Беларусі Ёзэфа Мігаша за ўдзел у парадзе 9 траўня ў Менску — недапушчальнае.
Эўрапейскі цэнтар прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (ECDC) узяў пад сумнеў эфэктыўнасьць закрыцьця межаў для барацьбы з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі.
«Што тычыцца новых фігураў, то яны ня надта рызыкуюць, бо за імі можа стаяць Масква. Прынамсі, за некаторымі зь іх»
Каманда патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай правяла ў Магілёве пікет па зьбіраньні подпісаў у падтрымку вылучэнкі — самы масавы ад 1994 году, калі ў Беларусі быў уведзены інстытут прэзыдэнцтва.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 27 траўня
NATO павінна ўмацоўваць свой усходні флянг, бо расейская агрэсія не выключаная, лічаць аўтары дакладу Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
Ганконг больш не карыстаецца аўтаноміяй у адносінах да ўладаў КНР, заявіў у сераду дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.
Суд у Кіеве 27 мая прызнаў незаконнай заяву былога кіраўніка Інстытуту нацыянальнай памяці Ўкраіны Ўладзіміра Вятровіча, што сымболіка дывізіі СС «Галічына» не зьяўляецца нацысцкай. Таксама ён абавязаў інстытут устрымацца ад распаўсюду такіх высноваў.
27 траўня адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынём ураду Расейскай Фэдэрацыі Міхаілам Мішусьціным.
Паводле Бабарыкі, такая вялікая колькасьць сабраная ўпершыню ў гісторыі Беларусі. Пры гэтым ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі заяўляла, што за таго сабрана ўжо 200 тысяч подпісаў.
Былы палітвязень і колішні лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч заявіў у эфіры Радыё Свабода, што яму сорамна за лідэраў апазыцыі, якія, на яго думку, падманвалі актывістаў і 26 гадоў займаліся «зусім ня тым, што трэба было рабіць».
Цэнтральная выбарчая камісія рэкамэндуе сябрам ініцыятыўных груп падчас збору подпісаў насіць маскі і пальчаткі ды захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Ці выконваецца гэтая рэкамэндацыя і як да яе ставяцца прэтэндэнты на кандыдацтва ў прэзыдэнты?
Калі на чацьвёрты дзень ад пачатку збору подпісаў (прычым два з гэтых дзён былі выходныя) ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі заявіла, што сабрала ўжо 200 тысяч, людзі ў сацыяльныя сетках, Telegram-каналах пачалі расказваць, як на іх ціснуць і прымушаюць падпісвацца.
Дадаліся Цапкала і Ціханоўская, раней ужо былі Бабарыка, Дзьмітрыеў, Канапацкая і Таболіч.
Прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч — прыхільнік байкоту прэзыдэнцкіх выбараў. Паэт і дызайнэр Стась Карпаў пойдзе на выбары 9 жніўня і прагаласуе. У падкасьце Свабоды яны 30 хвілінаў спрабавалі пераканаць адзін аднаго, чыя пазыцыя больш слушная.
Колькі подпісаў можна сабраць за дзень і што гавораць людзі на просьбу падпісацца — паглядзелі, як стаяць у пікетах сябры розных ініцыятыўных груп. Пікета, дзе зьбіраюць подпісы «за Лукашэнку», так і не знайшлі.
А маладэчанскага актывіста Андрэя Смаляка за гэта пасадзілі на 7 сутак.
Лідэр гурту Znich, тату-майстар, дызайнэр і мастак Аляксандар Рыгоравіч Таболіч сёлета вырашыў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Ягоную ініцыятыўную групу зарэгістравалі пад нумарам 13, і яна зьбірае подпісы.
Калі стане прэзыдэнтам, здыме падатак на даданую вартасьць з алькаголю, каб віно было «якасным, сухім, вінаградным, па даступнай цане».
«Людзей у прынцыпе нельга браць пад арышт за ўдзел у мірных пратэстах, і ўжо зусім недапушчальна ствараць для іх павышаную рызыку заражэньня сьмяротна небясьпечнай інфэкцыяй».
Кастусёў быў аштрафаваны на 810 рублёў. Акрамя таго, пасьля пачатку выканаўчай вытворчасьці яму трэба заплаціць яшчэ 10% штрафу. Агульная сума запазычанасьці — 891 рубель.
Два паведамленьні Трампа з крытыкай працэсу галасаваньня праз пошту, у якіх прэзыдэнт сьцьвярджае, што такі спосаб волевыяўленьня будзе выкарыстаны для фальсыфікацыі вынікаў выбараў, суправаджаліся адмысловай спасылкай.
Кіраўнік Цэнтру інфэкцыйных захворваньняў думае, што тэст на мяжы можа заняць 30 хвілін, а беларусы самі будуць зацікаўленыя за яго заплаціць.
Ці ўсё перадвызначана на сёлетніх выбарах у Беларусі? Якую пазыцыю зойме Масква? Якія шанцы і на што маюць Віктар Бабарыка, Валер Цапкала і Сяргей Ціханоўскі? З такімі пытаньнямі мы зьвярнуліся да аднаго з самых вядомых расейскіх паліттэхнолягаў Яўгенія Мінчанкі.
Былы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бародка, які пасьля рэпрэсій 2010 году мусіў зьехаць у Польшчу, вярнуўся на радзіму. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў аб прычынах вяртаньня і аб працы ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, які «б’е капытом».
Кіраўнік Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў палітоляг Пётра Рудкоўскі адказвае на пытаньне, навошта альтэрнатыўныя кандыдаты бяруць удзел у гэтай кампаніі, тлумачыць, у якім выпадку Крэмль адчуў бы для сябе рызыку, і дае (пэсымістычны) прагноз на вынікі выбараў.
Унутраныя межы Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны будуць адкрыты для грамадзян гэтых трох краін, калі яны вернуцца на радзіму на працягу 48 гадзін. У такім выпадку ім ня трэба будзе здаваць тэст на каранавірус і выконваць карантын.
Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта, лідэр ЛДП Алег Гайдукевіч зьняўся з выбараў. Прычым свайго рашэньня ніяк не патлумачыў. Ягоная сумбурная, няўцямная, супярэчлівая заява толькі напусьціла туману.
Гэтай вясной у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўсе прызыўнікі ў войска праходзяць абавязковую двухтыднёвую ізаляцыю.
Афрыканскае камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША выступіла ў аўторак з заявай, у якой сьцьвярджаецца, што Расея нядаўна перакінула ў Лібію баявыя самалёты для падтрымкі наймітаў, якія ваююць у Лібіі на баку ўзброеных фармаваньняў генэрала Халіфы Хафтара.
26 траўня ў Менску прайшоў другі пікет для збору подпісаў у падтрымку вылучэньня Валера Цапкалы кандыдатам у прэзыдэнты. Паслухалі, што кажуць людзі, якія прыйшлі падтрымаць былога кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій.
Сярэдняга сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя пераабралі на старшыню Цэнтральнай рады Прэзыдэнцкага спартовага клюбу на агульным сходзе аб’яднаньня.
Інтэрнэт-супольнасьць горача абмяркоўвае, як магчыма было сабраць 200 тысяч подпісаў за дзейнага прэзыдэнта, калі пікетаў па зборы подпісаў не было. «Белая Русь» сьцьвярджае, што без праблем.
Дзеці ня могуць уладкавацца на працу, няма за што набыць падарункі ўнукам, у Лукашэнкі адны абяцанкі. Што кажуць людзі, якія падыходзяць да выбарчых пікетаў.
«Я не магу быць прастытуткай, я буду адстойваць свае перакананьні».
На пытаньне аб тым, ці верыць ён у справядлівасьць падліку галасоў на выбарах, Цапкала адказаў: «Натуральна, гэтае пытаньне паўстане досыць востра. Я пакуль не хацеў бы на яго адказваць».
Свабода правяла з блогерам адзін дзень у Слуцку і даведалася, чаму ў яго дома будзе вобшук, каго з палітычнай апазыцыі ён паважае і як закахаўся ў жонку Сьвятлану.
«Ад 29 красавіка я на 6 месяцаў зьмешчаны ў „крытку“, таму магу свабодна і стабільна перапісвацца», — паведаміў у чарговым лісьце праваабаронцу Леаніду Сьвеціку палітвязень Міхаіл Жамчужны.
На што, па вялікім рахунку, разьлік у таго ж Бабарыкі альбо Ціханоўскага? На народнае адчуваньне «скурай», што ў народу зьявіўся новы лідэр, новае ўвасабленьне. Што вось быў Лукашэнка, ды ўвесь выйшаў.
У канцы красавіка Лукашэнка запатрабаваў выкарыстоўваць замежную дапамогу толькі на «сацыяльныя мэты», а не на «дэструктыўную дзейнасьць», бо на гуманітарнай дапамозе нібыта «ў свой час вырасла нашая апазыцыя».
Кампанія незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясьціла набор назіральнікаў за галасаваньнем падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
У Ганконгу на фоне антыўрадавых пратэстаў назіраецца «рост тэрарызму». Пра гэта ў панядзелак, 25 траўня, заявілі адразу некалькі высокапастаўленых прадстаўнікоў Пэкіну ў Ганконгу.
Загрузіць яшчэ