Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў, якія арганізуюць Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць, 12 траўня заявілі пра перанос мерапрыемства «на больш позьні тэрмін». Кангрэс пераносіцца ўжо другі раз, новая дата пакуль не называецца.