Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыя Лукашэнку чарговы раз пераабралі на старшыню Прэзыдэнцкага спартовага клюбу


Віктар Лукашэнка выступае на  агульным сходзе Цэнтральнай рады
Віктар Лукашэнка выступае на  агульным сходзе Цэнтральнай рады

Сярэдняга сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя пераабралі на старшыню Цэнтральнай рады Прэзыдэнцкага спартовага клюбу на агульным сходзе аб’яднаньня 26 траўня, паведамляе прэс-служба клюбу.

У новы склад цэнтральнай рады ўвайшлі:

  • брат Дзьмітрыя Віктар Лукашэнка,
  • бізнэсовец Аляксандар Машэнскі (уладальнік кампаній «Савушкин продукт», «Санта-Бремор», «Русское море» і інш.),
  • Сяргей Булыгін, былы біятляніст, які ў мінулым вучыў Лукашэнку тэхніцы гонак,
  • намесьнік гендырэктара хакейнага клюбу «Нёман» Анатоль Варывончык,
  • намесьнік старшыні — выканаўчы дырэктар Прэзыдэнцкага спартыўнага клюбу Андрэй Карповіч,
  • першая савецкая алімпійская чэмпіёнка ў мастацкай гімнастыцы Марына Лобач,
  • былы першы намесьнік старшыні фэдэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян,
  • старшыня беларускага Паралімпійскага камітэту Алег Шэпель.

Дзьмітры Лукашэнка, сярэдні сын кіраўніка краіны, узначальвае Прэзыдэнцкі спартовы клюб з 2005 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG