Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо два Лукашэнкі ўзначальваюць Нацыянальны алімпійскі камітэт


Першы віцэ-прэзыдэнт НАК Віктар Лукашэнка

Віктар Лукашэнка зацьверджаны на пасаду першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Ягоную кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі алімпійскага сходу.

Прэзыдэнтам НАК зьяўляецца ягоны бацька Аляксандар Лукашэнка, які 25 гадоў кіруе Беларусью. На чале алімпійскага руху Беларусі ён стаў у 1997 годзе.

Штаб-кватэра НАК Беларусі
Штаб-кватэра НАК Беларусі

Сёлета ў красавіку выканкам НАК пастанавіў, што выконваць абавязкі першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту будзе памочнік прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Віктар Лукашэнка.

Тады агаворвалася, што ён будзе займацца гэтым часова і на грамадзкіх пачатках, па сумяшчэньні з асноўнай дзейнасьцю. Падчас алімпійскага сходу вырашана, што старэйшы з сыноў Лукашэнкі годны пасады першага віцэ-прэзыдэнта. Віцэ-прэзыдэнтам выбралі намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ, алімпійскага чэмпіёна Дзьмітрыя Даўгалёнка.

Дзьмітры Лукашэнка, сярэдні сын кіраўніка краіны, узначальвае Прэзыдэнцкі спартыўны клюб. Без пасады пакуль што малодшы Мікалай, якому толькі 15 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG