Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двойчы прэзыдэнт: Лукашэнка застаўся кіраваць Нацыянальным алімпійскім камітэтам


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка і надалей будзе сумяшчаць кіраўніцтва краінай з куратарствам вялікага спорту.

Сёньня падчас Алімпійскага сходу ён чарговы раз абраны прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Лукашэнка шмат казаў пра спорт. У 250 словаў

Упершыню Лукашэнка ўзначаліў НАК роўна 20 гадоў таму — у траўні 1997-га. Ад таго часу на безальтэрнатыўнай аснове выбіраўся ў 2001-м, 2004-м, 2010-м і 2012 гадах. Ці была хоць адна альтэрнатыўная кандыдатура гэтым разам, невядома.

Як паведамляе прэсавая служба НАК, таксама плянуецца выбраць першага віцэ-прэзыдэнта, віцэ-прэзыдэнтаў і чальцоў выканкаму арганізацыі. Удзельнікі абмяркуюць зьмены ў статут НАК Беларусі, разгледзяць справаздачу рэвізійнай камісіі аб дзейнасьці камітэту за пэрыяд 2013-2016 гадоў.

Першым віцэ-прэзыдэнтам НАК абраны дырэктар спартовага комплексу «Раўбічы» Андрэй Асташэвіч. Ён яшчэ вядомы тым, што шмат гадоў гуляе ў хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.

Віцэ-прэзыдэнтамі сталі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, намесьнік старшыні Беларускай фэдэрацыі гандболу Сяргей Рэпкін і старшыня Беларускай фэдэрацыі хакею, былы кіраўнік Менскай вобласьці Сямён Шапіра.

У склад новага выканкаму НАК увайшлі дырэктар хакейнай школы менскага «Дынама» Дзьмітры Баскаў, кіраўнік Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Румас, чэмпіёны і мэдалісты алімпійскіх гульняў Юры Шаўцоў, Іван Ціхан, Любоў Чаркашына, кіраўнік Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель ды іншыя.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG