Бразылія раптам стала трэцяй краінай у сьвеце, пасьля ЗША і Расеі, па колькасьці тых, хто заразіўся каранавірусам. Тут да 22 траўня зафіксавана больш як 310 тысяч выпадкаў інфікаваньня, памерлі ўжо больш за 20 тысяч чалавек.
Палітоляг, галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Наше мнение» Валерыя Касьцюгова сьцьвярджае, што апошнія гады зьнізіўся «плот» паміж элітай і контрэлітай, ацэньвае фэномэн Бабарыкі і заяўляе, што менавіта ўлады будуць рабіць усё, каб зьнізіць яўку.
Два прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка і Валер Цапкала зарэгістравалі ініцыятыўныя групы. А вось пра што яны казалі падчас сваіх прэсавых канфэрэнцыяў.
Генпракуратура Кіргізстану працягвае дамагацца ад Беларусі экстрадыцыі былога прэмʼер-міністра краіны Даніяра Ўсенава, заявіў 21 траўня на пасяджэньні кіргізскага парлямэнту генпракурор Аткурбек Джамшытаў.
Сэнат Казахстану зацьвердзіў папраўкі ў канстытуцыйны закон «Аб выбарах у Рэспубліцы Казахстан». Яны, у прыватнасьці, уводзяць у выбарчых партыйных сьпісах квоту ня менш за 30% для жанчын і моладзі (да 29 гадоў).
Горадзенскія праваабаронцы паскардзіліся ў ЦВК на ЦВК з прычыны дыскрымінацыі беларускай мовы.
«Ня трэба перад расейцамі станавіцца на калені. Гэта сыгнал, калі наш найбліжэйшы саюзьнік мала таго, што не пагадзіўся з намі ракету зрабіць, а палігон не прадстаўляе»
Сыны саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы, якога забілі восеньню 2018 гаду ў Турэччыне, даравалі абвінавачаным у гэтым злачынстве. Пра гэта ад імя сям’і напісаў у «Твітэры» яго сын Салаг.
«Мы гэта павінны дэманстраваць цяпер, каб тыя, хто, ня дай Бог, надумае з намі ваяваць, разумелі, што мы можам адказаць годна».
Ці добра вы ведаеце гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Паспрабуйце адказаць на 10 пытаньняў.
Спачатку галасаваньне было прызначана на 22 красавіка. Некалькі сродкаў інфармацыі са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ён можа адбыцца 24 чэрвеня.
Урад ЗША абвясьціў 21 траўня аб выхадзе з пагаднення аб «адкрытым небе», у якім удзельнічаюць 35 краін
Мінпрыроды даслала ў Камітэт па выкананьні Орхускай канвэнцыі ліст з тлумачэньнем сваёй пазыцыі наконт будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем і затрыманьняў актывістаў.
Амаль 23 гады Валер Цапкала належаў да сыстэмы ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта ён прызначыў Цапкалу віцэ-міністрам, затым паслом, сваім памочнікам і кіраўніком Парку высокіх тэхналёгій. У 1994 годзе Цапкала быў адным з кіраўнікоў лукашэнкаўскага перадвыбарчага штабу.
Два прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта Беларусі — Віктар Бабарыка і Валер Цапкала — падчас сваіх прэсавых канфэрэнцый зрабілі шэраг даволі спрэчных ці проста непраўдзівых выказваньняў. Праверылі тэзы, якія не адпавядаюць фактам.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў знаходзіцца пад мэдычным наглядам з падазрэньнем на каранавірус, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» у чацьвер крыніца ў маскоўскіх мэдычных колах.
Узначальваны рэспубліканцамі камітэт Сэнату ЗША па справах унутранай бясьпекі вырашыў накіраваць позву для расьсьледаваньня дзеяньняў Гантера Байдэна — сына былога віцэ-прэзыдэнта ЗША.
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў забараніў усім міністэрствам і ведамствам краіны прымаць новыя ведамасныя нарматыўна-прававыя акты ў пэрыяд з 1 ліпеня 2020 году да 1 студзеня 2021 году.
А таксама выказаўся пра сытуацыю ў Бабруйску, дзе мэдыкі не далі БТ зьняць «прыгожы» сюжэт пра даплаты.
Ніна Пятроўна, маці Валера Цапкалы, які зарэгістраваны ў якасьці прэтэндэнта ў кандыдаты на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах, расказала Свабодзе пра сына.
Пікеты, сустрэчы, абыход кватэраў — неабходныя атрыбуты выбарчай кампаніі. Але як гэта рабіць ва ўмовах, калі на COVID-19 захворваюць па 900 чалавек за дзень? Свабода распытала прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта.
Жыхароў Гомля абурылі пляны ўладаў, яны стварылі пэтыцыю, якую падпісалі звыш 4 тысяч чалавек.
Папа Рымскі Францішак прызначыў новым апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Пра гэта паведамілі 21 траўня ў Ватыкане.
Прэзыдэнцкая сям’я Зяленскіх з нагоды Дня вышыванкі, які адзначаецца 21 траўня, вырашыла зрабіць падарункі лідэрам шэрагу краін сьвету.
Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытаньні разгледжаны зьмены ў Закон аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь.
«Мы выйшлі на плято і бачым, што пайшлі на спад», заявіў Лукашэнка.
На пытаньне, «хто ў гэтым усім вінаваты», Цапкала адказаў, што не хацеў бы цяпер вяртацца ў гісторыю, і зноў пачаў расказваць пра досьвед мадэрнізацыі іншых краінаў.
Кіраўнікі Францыі і ЗША пагадзіліся адзін з адным у пытаньні неабходнасьці тэрміновай дээскаляцыі сытуацыі ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне, абяскроўленай шматгадовай грамадзянскай вайной.
У надзвычайных умовах пандэміі пры правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў асабліва важна захоўваць асноўныя дэмакратычныя прынцыпы. Такую думку выказаў у інтэрвію БелаПАН упаўнаважаны ўраду Нямеччыны ў адносінах з краінамі былога СССР Дырк Візэ.
Ірацкая выведка заявіла пра арышт лідэра тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», паведамляе канал «Аль-Арабія».
Законапраект таксама дазваляе кандыдатам зьбіраць подпісы выбарнікаў, вэрыфікаваныя на сайце дзяржаўных паслуг.
Чаму ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў, якія на слыху ў грамадзтве — Бабарыкі, Канапацкай, Цапкалы? Чаму не зарэгістравалі групу Ціханоўскага і большасьці «кандыдатаў пратэсту»? Што гавораць у мэдыйнай прасторы Расеі пра беларускія выбары?
«Беларусы сутыкаюцца як з вонкавай прапагандай, кіраванай Крамлём, гэтак і з маніпуляцыямі дзяржаўных СМІ».
Вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, якога сёньня раптоўна адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, на прэсавай канфэрэнцыі расказаў пра свае пляны на выбарчую кампанію.
Рэч ня ў тым, што ён баіцца ісьці ў лабавую жорсткую канфрантацыю з Лукашэнкам. Ён так адчувае настрой сярэдняга, мэйнстрымнага беларуса, якому шмат што не падабаецца, але які ня хоча рэвалюцыяў
«Кандыдатаў пратэсту» ад каманды Мікалая Статкевіча затрымалі 19 траўня ў будынку Вярхоўнага суду. Яны зьбіраліся падаваць апэляцыю на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Сёньня адбыліся суды.
У кабінэтах чыноўнікаў ва Ўкраіне няма партрэтаў прэзыдэнта. Што яшчэ зьмянілася за год кадэнцыі Ўладзіміра Зяленскага?
Значных фальсыфікацый пры падліку галасоў на папярэдніх выбарах не было, заявіў Віктар Бабарыка падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску 20 траўня.
Экс-старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка зарэгістраваў найбольшую пасьля Аляксандра Лукашэнкі ініцыятыўную групу.
«Масай узялі — адзін прарваўся». Першы пікет «кандыдата пратэсту» хочуць правесьці ў нядзелю на Камароўцы.
Раней да бюлетэняў дабіралася максымум палова ахвочых, найбольш жа было на выбарах у 2010 годзе — 10 кандыдатаў.
Экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, які летась у чэрвені вярнуўся ў склад менскай кантактнай групы, зьвярнуўся да дзейнага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага з просьбай спыніць ягоны ўдзел у перамовах аб урэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
Бабарыка, Цапкала, Ціханоўская, Дзьмітрыеў і Канапацкая — ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты.
Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Сьвятланы Ціханоўскай, жонкі арыштаванага, асуджанага і раптоўна вызваленага падчас паседжаньня ЦВК гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага.
Калі следзтва, а потым суд, давядуць, што яны забойцы, то яны сядуць у турму, калі не — будуць несьці адказнасьць тыя людзі, якія давялі гэтую справу да суду і абвінавацілі невінаватых людзей.
Гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбываў 45 дзён арышту ў гомельскім ІЧУ, выпусьцілі 21 траўня.
Чакаюць рашэньня Віктар Бабарыка, Юрась Губарэвіч, Андрэй Дзьмітрыеў, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Ганна Канапацкая, Алесь Таболіч, Валер Цапкала, Сяргей Чэрачань і іншыя.
А яшчэ ініцыятыўныя групы Чэрачня, Кавальковай, Канапацкай, Дзьмітрыева, Ціханоўскай, Таболіча, Губарэвіча, Казлова. Раней зарэгістравалі Лукашэнку і Гайдукевіча.
У Чэхіі лічаць, што «расейскі агент» мог рыхтаваць атручваньне ініцыятараў зносу помніка.
17 дэпутатаў прэзыдэнцкай партыі «Наперад, Рэспубліка!» выйшлі зь яе і стварылі парлямэнцкую групу «Экалёгія, дэмакратыя, салідарнасьць». Яе ўзначаліў Мацьё Арфэлен
Загрузіць яшчэ