Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны: Усе прызыўнікі праходзяць двухтыднёвую ізаляцыю


Ілюстрацыйнае фота

Гэтай вясной у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўсе прызыўнікі ў войска праходзяць абавязковую двухтыднёвую ізаляцыю, паведаміла Tut.by Міністэрства абароны Беларусі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Навабранцаў ізалююць у тых вайсковых частках, куды іх прызвалі. На працягу гэтых двух тыдняў у раскладзе няма трэніровак. Пры гэтым яны знаходзяцца пад пільным наглядам мэдыкаў.

Цяпер сярод прызыўнікоў, якія ўжо прайшлі або праходзяць ізаляцыю, выпадкаў каранавірусу ня выявілі, заявілі ў Міністэрстве абароны.

Веснавы прызыў у войска сёлета пачаўся ў лютым. Адпраўляць прызыўнікоў у вайсковыя часткі пачалі 11 траўня. На тэрміновую вайсковую службу ўвесну плянуюць прызваць 10 тысяч чалавек.

На сайце Petitions.by беларусы зьбіралі подпісы за адмену веснавога прызыву ў войска ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу, каб пазьбегнуць масавага заражэньня людзей, але Мінабароны адказала, што не плянуе адмяняць ці пераносіць веснавы прызыў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG