Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выдаў дэкрэт «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе», забараніў даваць яе на палітычныя справы


Польскі гуманітарны груз у Горадні, ілюстрацыйнае фота
Польскі гуманітарны груз у Горадні, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 25 траўня падпісаў абноўлены дэкрэт «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе», 26-га тэкст быў афіцыйна апублікаваны. Частка нормаў набудзе моц адразу, частка праз тры месяцы, частка ад 2021 году. Дэкрэт лічыцца «часовым» і выстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу.

Паводле камэнтару прэс-службы Лукашэнкі, указ «максымальна канкрэтна» вызначае мэты, на якія можна выкарыстоўваць замежную бязвыплатную дапамогу. Таксама апісана, калі такая дапамога вызваляецца ад сплаты падаткаў, а калі Ўпраўленьне справамі прэзыдэнта забірае 0,5% сумы дапамогі. Бюракратычныя працэдуры, як сьцьвярджаецца, зьведзеныя да мініумуму.

У канцы красавіка Лукашэнка запатрабаваў выкарыстоўваць замежную дапамогу толькі на «сацыяльныя мэты», а не на «дэструктыўную дзейнасьць», бо на гуманітарнай дапамозе нібыта «ў свой час вырасла наша апазыцыя так званая».

Паводле дэкрэту, выкарыстоўваць замежную дапамогу можна на:

  • мэдычную дапамогу;
  • сацыяльную дапамогу інвалідам, пэнсіянэрам, дзецям, асобам бяз пэўнага месца жыхарства і гэтак далей;
  • прадухіленьне і ліквідацыю надзвычайных сытуацыяў;
  • умацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных органаў і ўстановаў;
  • навучаньне работнікаў дзяржаўных органаў і ўстановаў;
  • будаўніцтва і рамонт сацыяльных аб’ектаў;
  • стварэньне і разьвіцьцё бібліятэк, музэяў;
  • забесьпячэньне спартовых установаў інвэнтаром, лекамі і вітамінамі, прызамі, кветкамі і сувэнірамі, падрыхтоўку нацыянальных зборных і камандаў;
  • устаноўку ачышчальных збудаваньняў і аб’ектаў выкарыстаньня і захаваньня адходаў;
  • спаборніцтвы, канфэрэнцыі, сэмінары і кангрэсы дзяржаўных установаў;
  • аплату выдаткаў арганізацыяў са сьпісу Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта і іншыя мэты, вызначаныя Міжведамаснай камісіяй.

Забаронена выкарыстоўваць дапамогу на:

  • тэрарыстычную, экстрэмісцкую і іншую незаконную дзейнасьць;
  • фармаваньне палітычных партыяў, саюзаў і асацыяцыяў;
  • падрыхтоўку выбараў, рэфэрэндумаў, адкліканьня дэпутатаў, правядзеньне мітынгаў, сходаў, шэсьцяў і забастовак, стварэньне і распаўсюд агітацыйных матэрыялаў;
  • арганізацы агітацыйна-масавай і палітычнай працы сярод насельніцтва.

Таксама не дазволена даваць у якасьці дапамогі:

  • забароненыя да ўвозу тавары;
  • прадукты харчаваньня з тэрмінам прыдатнасьці, меншым за 4 месяцы з даты ўвозу;
  • транспартныя сродкі, выпушчаныя даўней за 15 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG