Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна дамовілася з МВФ аб праграме дапамогі на 5 млрд даляраў, Беларусь чакае


Міжнародны валютны фонд і ўкраінскія ўлады 21 траўня прыйшлі да папярэдняй дамоўленасьці аб прадстаўленьні Ўкраіне фінансавай дапамогі ў барацьбе з наступствамі пандэміі COVID-19.

Праграма, разьлічаная на 18 месяцаў, дасьць Украіне доступ да 5 млрд даляраў. Гэтыя 5 млрд даляраў даюцца праз «адмысловыя правы пазыкі» (Special drawing rights) — фактычна гэта крэдыт дзеля забесьпячэньня плацежнага балянсу Ўкраіны. Разгляд канчатковага ўхваленьня праграмы чакаецца ў «найбліжэйшыя тыдні».

«Гэта дазволіць гарантаваць, што Ўкраіна зможа вярнуцца да росту і аднавіць больш шырокія намаганьні ў рэфармаваньні пасьля завяршэньня крызісу, — піша МВФ. — Чакаецца таксама, што дамоўленасьць таксама стане каталізатарам атрыманьня дадатковай двухбаковай і шматбаковай фінансавай падтрымкі».

Беларускія ўлады таксама чакаюць дамоўленасьці з МВФ. Як расказаў БелаПАН старшы пастаянны прадстаўнік МВФ у рэгіёне Надым Ілягі, на 21 траўня беларускія ўлады і МВФ знаходзяцца «ў фазе дыскусіі». Дырэктар дэпартамэнту камунікацыяў МВФ Джэры Райс ж расказаў, што МВФ цяпер ацэньвае сытуацыю і эканамічную палітыку Беларусі ў сувязі з запытам уладаў на атрыманьне хуткага фінансаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG