Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка згодны на замежную дапамогу «на сацыяльныя мэты», а не «дэструктыўную дзейнасьць»

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб замежнай дапамозе, 30 красавіка
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб замежнай дапамозе, 30 красавіка

На нарадзе аб замежнай бязвыплатнай дапамозе 30 красавіка Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў выкарыстоўваць яе толькі на «сацыяльныя мэты», піша ягоная прэс-служба.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Гэтая дапамога можа пайсьці на «ліквідацыю наступстваў катастрофы на ЧАЭС, мэдычную дапамогу, падтрымку малазабясьпечаных грамадзянаў, інвалідаў, пэнсіянэраў, дзяцей», сказаў Лукашэнка, але «не растварыцца па дарозе».

Пад гэтую дапамогу, дадаў ён, Беларусь гатовая даць розныя падатковыя палёгкі і прэфэрэнцыі. Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што «ні капейкі не павінна быць выдаткавана на дэструктыўную дзейнасьць унутры краіны».

«Наогул такі парадак жорсткага кантролю паступленьня і разьмеркаваньня гуманітарнай дапамогі зьявіўся пасьля таго, як мы заўважылі, што на гуманітарнай дапамозе ў свой час вырасла нашая апазыцыя так званая, — перадае заяву Лукашэнкі ягоная прэс-служба. — Жыла нядрэнна. Фактычна ейная дзейнасьць антыдзяржаўная, асабліва ў той час, фінансавалася з-за мяжы па лініі гуманітарнай дапамогі. Я палічыў, што гэта няправільна, калі палітычную дзейнасьць фінансуюць з-за мяжы спонсары па лініі гуманітарнай дапамогі, і вызначыў пэўны парадак, сумленны і адкрыты».

Аб атрыманьні якой менавіта дапамогі ідзе гаворка цяпер, не ўдакладняецца. Раней прэзыдэнт Літвы расказваў, што прапаноўваў Лукашэнку дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, але не атрымаў адназначнага адказу.

На мінулым тыдні Эўракамісія прыняла рашэньне выдзеліць 3 мільярды эўра як макрафінансавую дапамогу 10 краінам — васьмі з Усходняй Эўропы і Балканаў, а таксама Тунісу і Ярданіі — для абмежаваньня эканамічных наступстваў пандэміі каранавірусу. Прадстаўнік Эўракамісіі заявіў, што Беларусь праявіла цікавасьць да праграмы макрафінансавай дапамогі, і дадаў, што Эўракамісія шчыльна кантактуе зь беларускімі ўладамі. Аднак, паводле яго, ёсьць і «пэўныя палітычныя перадумовы», якія неабходна выканаць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG