Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Час неадкладных і маштабных захадаў», — каардынатарка ААН заклікала беларусаў заставацца дома


Пастаянная каардынатарка АНН у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецка, архіўнае фота

Пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецка 28 красавіка выступіла са зваротам да беларусаў і беларускіх уладаў.

«Нягледзячы на актыўныя намаганьні ўраду і міжнародных партнэраў, цяпер мы назіраем у Беларусі эвалюцыю ўспышкі інфэкцыі COVID-19, якая характарызуецца ўстойлівай перадачай і распаўсюджваецца лякальна», — адзначыла каардынатарка ААН.

Яна адзначыла, што 26 красавіка Мінздароўя паведамляла пра больш як 10 тысяч выпадкаў COVID-19 у Беларусі, тады як 26 сакавіка — толькі пра 86.

«У дадатак да рашучых захадаў у адказ з боку мэдыка-санітарных, эпідэміялягічных структураў і ўраду, накіраваных на тэставаньне, адсочваньне і ізаляцыю, у спалучэньні з гераічнымі намаганьнямі мэдычных работнікаў, цяпер прыйшоў час для неадкладных і маштабных захадаў ва ўзмацненьні жорсткасьці фізычнага дыстанцыяваньня», — заявіла Казана-Вісьнявецка.

Яна нагадала рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя:

  • перанос масавых падзей;
  • магчымасьць дыстанцыйнай працы і навучаньня ва ўстановах адукацыі;
  • прыпыненьне прадпрыемстваў, якія не аказваюць «асноўных паслуг» — кавярняў, рэстарацыяў, гандлёвых цэнтраў;
  • скарачэньне «неістотных перасоўваньняў» — паездак за горад, у вёскі і на лецішчы, асабліва сярод людзей у групах рызыкі.

Захады дыстанцыянаваньня могуць прадухіліць шматлікія заражэньні, запаволіць распаўсюд вірусу, даць мэдыкам час падрыхтаваць рэсурсы, работнікаў, ложкі і палаты, аддзяленьні рэанімацыі, сродкі засьцярогі.

«Для ўсіх нас карціна зразумелая: COVID-19, як бязьлітасны забойца, атакуе краіны і людзей, — кажа каардынатарка ААН. — Вірус можа быць сьмяротным, нават калі вы маладыя і моцныя.

На жаль, бывае і так, што вы ня ведаеце, ці ёсьць у вас вірус, але можаце быць яго носьбітам і распаўсюднікам.

Няма нічога больш каштоўнага, чым жыцьцё. Няма нічога больш цяжкага, чым страціць родных, сяброў, калег ці сваіх суграмадзян.

Калі ласка, заставайцеся дома, каб спыніць COVID-19. Гэта дапаможа мэдыкам, прадпрыемствам і супрацоўнікам экстраных службаў выконваць сваю працу і спраўляцца з крызісам».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG