Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвольнае затрыманьне мірных пратэстоўцаў у Беларусі стварае рызыкі для здароўя, — Human Rights Watch


Перад жнівеньскімі прэзыдэнцкімі выбарамі беларускія ўлады ўзмацнілі ганеньні на незалежных актывістаў і журналістаў, заявіла 26 траўня міжнародная няўрадавая арганізацыя Human Rights Watch.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як адзначае Human Rights Watch, 6–13 траўня ў Беларусі затрымалі звыш 120 удзельнікаў мірных пратэстаў, апазыцыйных блогераў, журналістаў і крытыкаў уладаў. Нягледзячы на пандэмію каранавірусу, суды прызначалі ім да 25 сутак арышту.

«Новая хваля беспадстаўных арыштаў у Беларусі выклікае асаблівую трывогу ў сьвятле пандэміі COVID-19, — кажа Таня Лакшына, намесьніца дырэктара Human Rights Watch па Эўропе і Цэнтральнай Азіі. — Людзей у прынцыпе нельга браць пад арышт за ўдзел у мірных пратэстах, і ўжо зусім недапушчальна ствараць для іх павышаную рызыку заражэньня сьмяротна небясьпечнай інфэкцыяй».

Human Rights Watch зьвязалася з трыма актывістамі пасьля іх выхаду з-пад арышту. Сем'і дваіх з суразмоўцаў больш за дзень не маглі высьветліць іх месцазнаходжаньне.

У аднаго зь іх, Сяргея Пятрухіна, COVID-19 дыягнаставалі празь некалькі дзён утрыманьня пад вартай (яшчэ да зьняволеньня судзьдзя дазволіў выклікаць яму «хуткую», але міліцыя забрала яго ў ізалятар да прыезду брыгады); у другога, Рамана Кісьляка, сымптомы зьявіліся крыху пазьней; трэцяга, Алеся Асіпцова, везьлі з затрыманым, які кашляў і пры гэтым быў бяз маскі.

Арганізацыя заклікае беларускія ўлады прыслухацца да заклікаў Сусьветнай арганізацыі здароўя і іншых арганізацыяў, напрыклад падкамітэту прадухіленьня катаваньняў ААН, якія раяць на пэрыяд пандэміі разгружаць турмы і ізалятары.

Адзначаецца, што беларускія ўлады, нягледзячы на больш як 30 тысяч выяўленых выпадкаў COVID-19, ня ўводзілі карантынных захадаў, спаслаўшыся на эканамічныя і сацыяльныя выдаткі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG