Былы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бародка, які пасьля рэпрэсій 2010 году мусіў зьехаць у Польшчу, вярнуўся на радзіму. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў аб прычынах вяртаньня і аб працы ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня, які «б’е капытом».
Кіраўнік Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў палітоляг Пётра Рудкоўскі адказвае на пытаньне, навошта альтэрнатыўныя кандыдаты бяруць удзел у гэтай кампаніі, тлумачыць, у якім выпадку Крэмль адчуў бы для сябе рызыку, і дае (пэсымістычны) прагноз на вынікі выбараў.
Унутраныя межы Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны будуць адкрыты для грамадзян гэтых трох краін, калі яны вернуцца на радзіму на працягу 48 гадзін. У такім выпадку ім ня трэба будзе здаваць тэст на каранавірус і выконваць карантын.
Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта, лідэр ЛДП Алег Гайдукевіч зьняўся з выбараў. Прычым свайго рашэньня ніяк не патлумачыў. Ягоная сумбурная, няўцямная, супярэчлівая заява толькі напусьціла туману.
Гэтай вясной у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўсе прызыўнікі ў войска праходзяць абавязковую двухтыднёвую ізаляцыю.
Афрыканскае камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША выступіла ў аўторак з заявай, у якой сьцьвярджаецца, што Расея нядаўна перакінула ў Лібію баявыя самалёты для падтрымкі наймітаў, якія ваююць у Лібіі на баку ўзброеных фармаваньняў генэрала Халіфы Хафтара.
26 траўня ў Менску прайшоў другі пікет для збору подпісаў у падтрымку вылучэньня Валера Цапкалы кандыдатам у прэзыдэнты. Паслухалі, што кажуць людзі, якія прыйшлі падтрымаць былога кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій.
Сярэдняга сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя пераабралі на старшыню Цэнтральнай рады Прэзыдэнцкага спартовага клюбу на агульным сходзе аб’яднаньня.
Інтэрнэт-супольнасьць горача абмяркоўвае, як магчыма было сабраць 200 тысяч подпісаў за дзейнага прэзыдэнта, калі пікетаў па зборы подпісаў не было. «Белая Русь» сьцьвярджае, што без праблем.
Дзеці ня могуць уладкавацца на працу, няма за што набыць падарункі ўнукам, у Лукашэнкі адны абяцанкі. Што кажуць людзі, якія падыходзяць да выбарчых пікетаў.
«Я не магу быць прастытуткай, я буду адстойваць свае перакананьні».
На пытаньне аб тым, ці верыць ён у справядлівасьць падліку галасоў на выбарах, Цапкала адказаў: «Натуральна, гэтае пытаньне паўстане досыць востра. Я пакуль не хацеў бы на яго адказваць».
Свабода правяла з блогерам адзін дзень у Слуцку і даведалася, чаму ў яго дома будзе вобшук, каго з палітычнай апазыцыі ён паважае і як закахаўся ў жонку Сьвятлану.
«Ад 29 красавіка я на 6 месяцаў зьмешчаны ў „крытку“, таму магу свабодна і стабільна перапісвацца», — паведаміў у чарговым лісьце праваабаронцу Леаніду Сьвеціку палітвязень Міхаіл Жамчужны.
На што, па вялікім рахунку, разьлік у таго ж Бабарыкі альбо Ціханоўскага? На народнае адчуваньне «скурай», што ў народу зьявіўся новы лідэр, новае ўвасабленьне. Што вось быў Лукашэнка, ды ўвесь выйшаў.
У канцы красавіка Лукашэнка запатрабаваў выкарыстоўваць замежную дапамогу толькі на «сацыяльныя мэты», а не на «дэструктыўную дзейнасьць», бо на гуманітарнай дапамозе нібыта «ў свой час вырасла нашая апазыцыя».
Кампанія незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясьціла набор назіральнікаў за галасаваньнем падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
У Ганконгу на фоне антыўрадавых пратэстаў назіраецца «рост тэрарызму». Пра гэта ў панядзелак, 25 траўня, заявілі адразу некалькі высокапастаўленых прадстаўнікоў Пэкіну ў Ганконгу.
Лукашэнка? Гайдукевіч? Цапкала? Канапацкая? Ціханоўская? Таболіч?..
Ці мае шанцы на посьпех беларуская альтэрнатыва-2020, ці няма нічога новага пад палітычным сонейкам у Беларусі? На каго і на што разьлічваюць Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі? Чаму Бабарыка шукае падтрымкі ў Фэйсбуку? Што будзе з Бабарыкам і Ціханоўскім пасьля выбараў?
Прызначэньне на пасаду прэм'ера чалавека з рэпутацыяй вельмі «цьвёрдай рукі» можа спарадзіць у адных асьцярогі, а ў іншых надзеі, што «вакханалія» (як некалі назваў Лукашэнка выбары) будзе ня надта «вакхічнай» і пэўна ўжо нядоўгай. І што потым мала нікому не падасца.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Валер Цапкала прадаў свой дом плошчай у 418,3 квадратнага мэтра кампаніі «Райффайзен-лізінг». Дом стаіць у Менску за Нацыянальнай бібліятэкай.
Удзельнік прэзыдэнцкай гонкі, былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала адказвае на пытаньні ў жывым эфіры.
Удзельнік прэзыдэнцкай гонкі, былы банкір Віктар Бабарыка сустракаецца зь людзьмі са сваёй ініцыятыўнай групы ў Менску і адказвае на пытаньні.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон аб новым парадку правядзеньня мітынгаў і мірных сходаў. Дакумэнт выкладзены на сайце прэзыдэнта, сам закон раней неаднаразова крытыкавала апазыцыя і праваабарончыя арганізацыі.
Аўтар YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі 25 траўня прыехаў на пікет у Слуцку, дзе зьбіралі подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты яго жонкі Сьвятланы. Удзельнікі пікету выказвалі незадаволенасьць дзейным кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Зьмяніўся ўласьнік акумулятарнага заводу «АйПауэр» у Берасьці, супраць якога трэці год змагаюцца жыхары абласнога цэнтру. Група кампаній 1АК-GRUP бізнэсмэна Віктара Лемяшэўскага прадала 100% акцый заводу.
Журналістам, якія падаюць інфармацыю «ня чэсна», «трэба адказваць, як гэта было зь Першым каналам».
Блогер Сяргей Ціханоўскі прыехаў на пікет у Слуцку Менскай вобласьці на аўтамабілі з прымацаваным на даху вялізным тапкам.
Подпісы можна было зьбіраць ад 21 траўня.
Ранішні пікет Сяргея Ціханоўскага ў Слуцку сабраў некалькі соцень чалавек. Ён праходзіць побач з будоўляй дома кіраўніка Слуцкага райвыканкаму на вуліцы Слуцкіх паясоў, гэта ўскраіна гораду.
Подпісы зьбіраюць за вылучэньне жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага Сьвятланы ў якасьці кандыдаткі на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня.
Аляксандар Лукашэнка правёў «палітычную нараду», паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
«У нас у апазыцыю ідуць часьцяком людзі азлобленыя, незадаволеныя. І калі яны прыходзяць у той ці іншы калектыў, то яны ствараюць вельмі цяжкую, нэрвовую атмасфэру».
Дарадца прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Робэрт О’Браен заявіў, што ўтойваньне Пэкінам інфармацыі аб эпідэміі прывяло да шматлікіх ахвяр у ЗША і ва ўсім сьвеце.
Зьвярнуўшыся да працаўнікоў Савецкага РУУС, Статкевіч сказаў: «Вы робіце нас злачынцамі за тое, што мы паклалі кветкі туды, дзе, можа быць, ляжаць вашыя дзяды».
Пра каранавірус у «Галоўным эфіры» БТ згадалі толькі на 39-й хвіліне
Акумулятарны завод iPower пад Берасьцем прадалі бізнэсоўцам Сяргею Кагановічу і Дзьмітрыю Баскаву.
Мары Ко заявіла, што яе выбралі не таму, што яна трансгендэрная, а таму, што выбарнікі прынялі яе праграму.
Дзярждэпартамэнт ЗША пракамэнтаваў заяву расейскай амбасады ў сувязі з абвяшчэньнем гранту на падрыхтоўку дакладу аб расейскіх кампаніях.
Больш за тысячу чалавек зь Нямеччыны маглі прымаць удзел у баявых дзеяньнях у Сырыі і Іраку, каля траціны зь іх вярнуліся.
У вялікім інтэрвію Радыё Cвабода ўдзельнік прэзыдэнцкай гонкі — 2020 былы банкір Віктар Бабарыка згадвае абяцаньне Аляксандра Лукашэнкі сысьці ў адстаўку, калі на вуліцы выйдзе мільён.
У Ганконгу ў нядзелю тысячы людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць плянаў уладаў Кітаю абмежаваць аўтаномію. Гэта была першая масавая акцыя пратэсту пасьля пачатку пандэміі, з-за якой у Ганконгу былі ўведзеныя жорсткія карантынныя меры.
Паўночнакарэйскія дзяржаўныя мэдыя паведамляюць пра першае публічнае зьяўленьне лідэра краіны Кім Чэн Ына за доўгі час.
Паставіць свае подпісы за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай і Ўладзімера Няпомняшчых у якасьці кандыдатаў у прэзыдэнты прыйшлі сотні людзей.
Нетаньягу — першы прэм’ер-міністар Ізраілю, якому пагражае крымінальная адказнасьць.
24 траўня блогер і палітык праводзяць супольную акцыю ў межах выбарчай кампаніі.
Валер Цапкала, адзіны прэтэндэнт на кандыдата ў прэзыдэнты, які паходзіць з Горадні, наведаў родны горад 23 траўня. Ён сустрэўся з удзельнікамі сваёй ініцыятыўнай групы, якая пачынае зьбіраць подпісы.
Урад Кіргізстану вядзе перамовы з расейскім бокам аб зьніжэньні цаны на прыродны газ, заявіў віцэ-прэм’ер гэтай краіны Эркін Асрандзіеў.
У Кіеве каля офісу кіраўніка партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў зь сіламі аховы правапарадку.
Загрузіць яшчэ