Сёньня ў Францыі адзначаюць дзень памяці ахвяр нявольніцтва. «Асудзіўшы і разбурыўшы гэтую сыстэму, мы сталі тымі, кім зьяўляемся зараз: краінай правоў чалавека, адзінай і непадзельнай Рэспублікай, якая чэрпае сілы са сваёй разнастайнасьці» — напісаў у адмысловым звароце прэзыдэнт Эманюэль Макрон.