Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы пачалі набор назіральнікаў за галасаваньнем на прэзыдэнцкіх выбарах 


Збор подпісаў у Слуцку

Кампанія незалежнага назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясьціла набор назіральнікаў за галасаваньнем падчас прэзыдэнцкіх выбараў.

«Шукаем назіральнікаў, якія змогуць сачыць за тым, што адбываецца на ўчастках краіны ў асноўны дзень выбараў, 9 жніўня, і, па магчымасьці, падчас датэрміновага галасаваньня. Асобную ўвагу варта ўдзяліць маніторынгу падліку галасоў, каб затым даць ацэнку адкрытасьці і галоснасьці выбарчага працэсу», — адзначаецца ў звароце да кандыдатаў у назіральнікі.

Ініцыятары тлумачаць мэту і практычную карысьць кампаніі:

• Назіраньне за выбарамі — гэта цалкам законная грамадзкая актыўнасьць. Яна дае магчымасць праверыць, ці сумленна праходзяць выбары, і атрымаць неабходны досьвед.

• Гэта дазваляе «зазірнуць за кулісы» выбараў і зь першых шэрагаў убачыць, як праходзяць розныя этапы выбарчага працэсу, пра якія ходзіць столькі разнастайных чутак.

• Незалежнае назіраньне — простая і эфэктыўная форма ўдзелу звычайных людзей у кантролі за прыняцьцем істотных рашэньняў як на мясцовым узроўні, так і у маштабах краіны.

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» не падтрымлівае палітычных партыяў ці кандыдатаў. Яе задача — дапільнаваць выкананьне міжнародных стандартаў у выбарчай галіне, зафіксаваць парушэньні і дапамагчы ўдасканаліць працэдуру выбараў на карысьць усяго грамадзтва. Стаць назіральнікам можа кожны — і той, у каго ўжо ёсьць адпаведны досьвед, і той, для каго гэта будзе ўпершыню.

Як паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», неўзабаве пройдзе адпаведнае навучаньне назіральнікаў, пасьля чаго «выпускнікі» змогуць атрымаюць неабходныя накіраваньні на выбарчыя ўчасткі (акрэдытацыю). Арганізатары дапамогуць разьмеркаваць назіральнікаў па тых участках, якія будуць для іх зручнымі. Каб стаць незалежным назіральнікам, дастаткова запоўніць анкету.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG