Пагадненьне аб транзыце газу паміж «Газпромам» і Польшчай заканчваецца 17 траўня і ня будзе працягнутае.
Касьмічныя войскі ЗША запусьцілі на арбіту бесьпілётны самалёт X-37B. Пуск ракеты-носьбіта «Атляс-5» адбыўся ў суботу з касмадрому на мысе Канавэрал у Флорыдзе, яго трансьляваў Ютуб-канал United Launch Alliance.
Ініцыятыву Аўстраліі і Эўразьвязу аб правядзеньні незалежнага расьсьледаваньня крыніцы каранавірусу ў сьвеце падтрымалі 62 краіны, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на аўстралійскую тэлерадыёвяшчальную карпарацыю АВС.
Да ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі далучыліся ўжо 9 тысяч чалавек. Пра гэта Бабарыка паведаміў у сваім Тэлеграм-канале.
17 траўня апоўдні ў Берасьці на плошчы Леніна зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
У ваколіцах Парыжу 16 траўня затрымалі аднаго з галоўных абвінавачаных у датычнасьці да генацыду народа тутсі ў Руандзе ў 1994 годзе — Фэлісьена Кабугу.
Аляксандра Тэльпіс, адна з арганізатараў прыднястроўскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Чеснок», расказала Радыё Свабода пра культурнае жыцьцё пад ціскам, беларускі «трэшак», адукацыю па-румынску, зьмену прэзыдэнтаў і няспраўджаныя мары некаторых прыднястроўцаў пра «Наваросію».
17 траўня ва ўсім сьвеце — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень 18 паслоў і кіраўнікоў місій у Беларусі выказалі сваю падтрымку ЛГБТІ-супольнасці, будучы перакананымі, што правы чалавека ўнівэрсальныя і павінны быць аднолькава даступныя ўсім людзям.
17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.
Амэрыканскія экспэрты ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» пракамэнтавалі пастаўкі амэрыканскай нафты ў Беларусь.
Што засьведчылі вынікі першага этапу выбарчай кампаніі? Чаму не зарэгістравалі ініцыятыўную групу Сяргея Ціханоўскага? Чаму Цапкала і Бабарыка ліхаманкава фармавалі свае ініцыятыўныя групы літаральна за пару дзён? Ці зарэгіструюць іх групы?
Паводле дадзеных ЦВК сёлета на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты падалі заяўкі 55 асобаў. Але ці праўда, што сёлетняя колькасьць прэтэндэнтаў перавышае іх колькасьць на ўсіх папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах?
Пра беларускую мову, падрыхтоўку да выбараў і грошы.
Прадпрымальніца зь Менску Алена Ашыхміна сабрала ініцыятыўную групу з больш як 100 чалавек і падала яе сьпісы ў ЦВК. Ашыхміна кажа, што яе мэта значна большая, чым асабісты посьпех у выбарчай кампаніі.
У выпадку абвастрэньня эпідэміялягічнай сытуацыі абмежавальныя захады могуць аднавіць.
Публіцыст Аляксандар Фядута аналізуе шанцы Цапкалы і Бабарыкі, расказвае, што ня так зрабіла апазыцыя са сваімі праймэрыз, і кажа загадкавую фразу пра тое, што наступныя выбары «могуць быць нечакана хутка».
Радыё Свабода зноў апынулася ў цэнтры абмеркаваньня «Клюбу рэдактараў» на Беларускім тэлебачаньні.
Бактэрыёляг, фэльчарка хуткай дапамогі Алена Давыдава, якая падала ў ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, заяўляе пра «каранавірусны ціск» на яе. Жыхарку Гомля пасьля здачы дакумэнтаў цэлы дзень 15 траўня па чарзе наведваюць мэдыкі і міліцыя.
Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі выдала ўказ аб памілаваньні былога міністра абароны, лідэра партыі «Пераможная Грузія» Іраклія Акруашвілі і былога мэра Тбілісі, аднаго з заснавальнікаў партыі «Эўрапейская Грузія» Гігі Угулавы.
Эўрадэпутаты далі згоду на экстранную макрафінансавую дапамогу 10 краінам-суседзям ЭЗ, у прыватнасьці, Украіне, Грузіі, Малдове. Гэтыя крэдыты павінны падтрымаць плацёжны балянс падчас пандэміі.
Мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі стаў кандыдатам апазыцыйнай да ўраду «Грамадзянскай кааліцыі». Папярэдняя кандыдатка — Малгажата Кідава-Блоньская — абвясьціла пра адмову працягваць кампанію.
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага, якім ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі, заявілі пра намер зарэгістраваць ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты жонкі Ціханоўскага.
Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраюцца вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, сабраліся на прыступках Дому ўраду, каб даць прэс-канфэрэнцыю.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пачатак паставак амэрыканскай сырой нафты ў Беларусь. Танкер з 80 тысячамі тонаў амэрыканскай нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Клайпеды на пачатку ліпеня.
Суд у Ганконгу прысудзіў удзельніка антыўрадавых пратэстаў да чатырох гадоў турмы. Жыхара горада прызналі вінаватым у масавых беспарадках. Абвінавачваньне прасіла для яго шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой канстатавала, што «у Беларусі надалей адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў, якія б адпавядалі як міжнародным стандартам».
Літва, Латвія і Эстонія з 15 траўня адкрылі межы паміж сабой, закрытыя раней праз успышку каранавіруснай інфэкцыі.
Андрэй Іваноў нарадзіўся ў Расеі і, паводле беларускага заканадаўства, ня можа ўдзельнічаць у выбарах у Беларусі. Аднак ён падаў сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Мікола Статкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што гэта не адзін з «кандыдатаў пратэсту». «Наша ніва» сьцьвярджае, што бачыла невядомага мужчыну, які прынёс дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК.
Віктар Бабарыка заявіў, што падаў у ЦВК сьпісы ініцыятыўнай групы — 5 з паловай тысяч чалавек. Падчас падачы дакумэнтаў ён адказаў на пытаньні журналістаў.
На гэтым тыдні суды ўжо пакаралі арыштамі журналістаў Алеся Асіпцова, Міхаіла Аршынскага, Зьмітра Лупача і бацьку Аляксандра Буракова-малодшага — Алеся Буракова.
Прысутныя трымалі плякат з надпісам на ангельскай мове, які перакладаецца як «Вітаем у пекле», а на майках і значках некаторых быў расейскамоўны надпіс «Убывай» з умляўтам над літарай Б.
Мікалай Статкевіч адрэагаваў на адмову ЦВК зарэгістраваць некалькі ініцыятыўных груп «кандыдатаў пратэсту», заявіўшы Свабодзе, што будзе вылучаць іншых кандыдатаў — створыць невялікія групы з «жалезабэтонных партыйцаў».
Былы дыплямат і стваральнік Парку высокіх тэхналёгій Валеры Цапкала падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты.
Столькі апазыцыйныя кандыдаты яшчэ не зьбіралі, і гэта нават больш, чым было ў Лукашэнкі ў 2006 годзе.
ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў Анжалікі Жалязьняковай, Веранікі Мішчанка, Аляксандра Грачышнікава, Вольгі Мікалайчык, Вікторыі Хатэнкі, Ігара Клешчука, Валянціна Фралова, Антаніны Вішняковай.
Сяргей Ціханоўскі адбывае 15 сутак арышту і ня змог сам падпісаць заяву.
Богдан спачатку заявіла, што ў эпідэміі COVID-19 «мы выходзім на плято», пасьля — што наогул «мы на яго ўзабраліся і пакуль на гэтым плято знаходзімся». Але колькасьць хворых працягвае стабільна расьці.
У інтэрвію Свабодзе пісьменьнік і былы кандыдат у прэзыдэнты расказаў, як праводзіць гэты час, пра зьмену плянаў на прэзыдэнцкія выбары, пра тое, чаму станоўча ацэньвае вылучэньне Бабарыкі і Цапкалы і як працуе над новай аповесьцю пра вірус і пандэмію.
Свабода сустрэла Паўла Палейчыка каля лідзкага ІЧУ і даведалася пра ўражаньні ад першай у жыцьці адседкі.
Выбарчая кампанія 2020 году пачалася. Адзінага кандыдата ад апазыцыі няма. Як будуць праходзіць гэтыя выбары і калі беларусы змогуць даведацца імя першых зарэгістраваных кандыдатаў — тлумачым у відэа.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) перасьцерагла Азэрбайджан ад выкарыстаньня эпідэміі каранавірусу для барацьбы з апазыцыяй.
Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў, якія бралі ўдзел у працэдуры «Праймэрыз», зьбіраюцца падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 15 траўня (а 15-й гадзіне).
Паводле афіцыйных дадзеных, падчас сутыкненьняў у Андыжане ў траўні 2005 году загінулі 187 чалавек, паводле неафіцыйных — да некалькіх тысячаў. Некаторыя называюць тое, што здарылася, масавым забойствам.
Прыхільнікі Мікалая Статкевіча масава падаюць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп для вылучэньня кандыдатамі на прэзыдэнта. Частка зь іх сабралася ўвечары 14 траўня ля Цэнтральнага выбарчага камітэту, каб разам падаць заявы.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя пачаткам выбарчай кампаніі.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
Кампанія ставіць за мэту патрабаваньне прыняць рэкамэндацыі АБСЭ у выбарчае заканадаўства і засьцярогу выбарнікаў і назіральнікаў ад заражэньня новым каранавірусам.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі ўвайшлі звыш 11 тысяч чалавек.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на фінансавыя паступленьні з боку міжнародных арганізацый, у першую чаргу МВФ.
Загрузіць яшчэ