Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзякуй за грэчку». Беларускі і расейскі прэмʼеры сазваніліся і дамовіліся працягваць дамаўляцца


Cтаршыня ўраду Расейскай Фэдэрацыі Міхаіл Мішусьцін (зьлева) і прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас
Cтаршыня ўраду Расейскай Фэдэрацыі Міхаіл Мішусьцін (зьлева) і прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас

27 траўня адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынём ураду Расейскай Фэдэрацыі Міхаілам Мішусьціным, паведаміла прэс-служба беларускага ўраду.

Што абмеркавалі кіраўнікі ўрадаў (паводле прэс-службы Саўміну):

  • газавую тэматыку: міністрам энэргетыкі дзьвюх краін даручаць працягваць перамовы па пытаньні цэнаўтварэньня на газ для Беларусі,
  • «інтэграцыйны парадак дня»; прапанавалі правесьці ў Менску чарговае пасяджэньне Эўразійскай міжурадавай рады ЭАЭС (у сярэдзіне ліпеня), а пасьля — пасяджэньне Савету міністраў «саюзнай дзяржавы»,
  • абмеркавалі ход будаўніцтва БелАЭС і зьмяншэньне працэнтнай стаўкі крэдыту на будаўніцтва АЭС,
  • Румас падзякаваў Мішусьціну за апэратыўнае вырашэньне пытаньня аб павелічэньні паставак грэчкі ў Беларусь у пэрыяд павышанага попыту,
  • абмеркавалі эпідэміялягічную сытуацыю ў сьвеце і дамовіліся абменьвацца вопытам у барацьбе з каранавірусам,
  • павіншавалі адзін аднаго з 75-годзьдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Таксама, паводле расейскага інфармагенцтва ТАСС,

  • Мішусьцін і Румас выказаліся за далейшае паглыбленьне інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы», стварэньне максымальна спрыяльных умоваў для двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва і падвышэньня дабрабыту грамадзян Расеі і Беларусі,
  • Мішусьцін «падкрэсьліў важнасьць выкананьня дамоўленасьцяў Масквы і Менску па ўзаемадзеяньні ў нафтагазавай сфэры».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG