Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы рабілі ўсё няправільна, я рабіў глупствы». Падкаст-спрэчка Дашкевіча і Карпава без мадэратара


Зьміцер Дашкевіч і Стась Карпаў

Прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч Зьміцер Дашкевіч — прыхільнік байкоту прэзыдэнцкіх выбараў. Паэт і дызайнэр Стась Карпаў пойдзе на выбары 9 жніўня і прагаласуе. У падкасьце Свабоды яны 30 хвілінаў спрабавалі пераканаць адзін аднаго, чыя пазыцыя больш слушная.

Сьцісла пра пазыцыі

Дашкевіч:

  • Нам ня трэба нікога шукаць. Калі будзе грамадзкі лідэр, то ўсе гэта зразумеюць. Гэта ня трэба будзе тлумачыць. Стась Карпаў агітаваў за Таню Караткевіч. Дзе цяпер тая Таня?
  • Мне сорамна за лідэраў апазыцыі. Яны нас падманвалі. Горка прызнаць, але 26 гадоў мы займался зусім ня тым.
  • Я паслухаў, што Бабарыка намалоў за 10 дзён. Гэта проста трэш. Гэта кандыдат-трындзец. Ня тое што ў яго групу, мне нават подпіс за яго брыдка паставіць.
  • Кандыдатам хочацца падабацца ўсім, але я лічу, што яны павінны даваць канкрэтныя адказы на пытаньні.
  • Сёньня дзіўная сытуацыя. Самыя адэкватныя, зразумелыя і прадказальныя кандыдаты — гэта Статкевіч і Ціханоўскі. Хочаце дзьвіж? Тапіце за Ціханоўскага. Я хоць зразумею, пра што з вамі гаварыць.
  • Няма ніякага варожага нам электарату. У мяне пад пад’ездам сядзяць бабулькі, які 10 гадоў таму галасавалі за Лукашэнку, а цяпер крычаць, каб ім далі аўтамат.
  • Чытаў на Свабодзе гутарку зь Лябедзькам, які ўзагдваў, як падчас кампаніі 1994 году Лукашэнка ў Маскве крычаў, што будзе паўзьці ў Расею. Калі ён вярнуўся, то Лябедзька і іншыя мелі да яго прэтэнзіі, але ён ім патлумачыў: «Хлопцы, ну што вы, я ж проста для электарату кажу, каб агітаваць». Будзе і пасьля Бабарыкі такі самы адхадняк.

Карпаў:

  • 5 гадоў таму я быў на Магілёўшчыне з Таняй Караткевіч. Да яе падышла жанчына і сказала, што раней яна заўсёды галасавала за Лукашэнку, а цяпер будзе галасаваць за Таню. Але толькі таму, што ў сьпісе няма Пуціна. Тыя, хто гатовы браць аўтамат супраць Лукашэнкі, гатовыя прынесьці на руках Пуціна. І калі ты лічыш, што антылукашыст ператвараецца ў твайго сябра, то ты глыбока памыляесься.
  • Гэта вельмі саманадзейна казаць, што ўсе беларусы выступаюць адзіным фронтам і што мы — адна шчасьлівая сям’я. Беларусь складаецца ня толькі з Дашкевіча і Карпава. Але і з тых людзей, якія дзесяцігодзьдзямі жылі абсалютна іншымі ідэямі і прыярытэтамі. У нас раскол ня толькі па сьцягу і па мове, і ён яшчэ працягнецца доўга.
  • Бабарыка кажа, што хоча аб’яднаць нацыю. Як кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, той, якую мы маем цяпер, ён мусіць паводзіць сябе пэўным чынам, каб не пужаць той электарат, які быў варожы мне і Дашкевічу. Беларусь розная. Як знайсьці кандыдата, якога палюбіць хрысьціянін і нацыяналіст, і чалавек, які 30 гадоў жыў зусім іншымі ўстаноўкамі?
  • На сёньня мяне задаволіць кандыдат, які абяцае не малаціць людзей за сьцяг і права выказваць свае думкі. Гэтага дастаткова, каб за 5-10 гадоў даказаць тым, хто за расейскую мову, што кандыдата-нацыяналіста таксама можна палюбіць усім.
  • Нават калі гэта не адбудзецца на гэтых выбарах, то мы нічога ня страцім. А здабыць можам вельмі шмат.
  • Калі зьявіцца кандыдат, які спадабаецца Дашкевічу, то яго можа сур’ёзна падкасіць тое, што за такім кандыдатам пойдзе ўсяго пару тысяч чалавек.
  • Бабарыка казаў і пра «Жыве Беларусь», што выклікала кулюарна-дыпляматычны скандал, і пра сьцяг ён наш казаў бел-чырвона-белы. Але цяпер ён выказваецца як будучы кандыдат у прэзыдэнты краіны, дзе патрэбны нацыянальны кансэнсус.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 15), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG