Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 8 траўня.
Пра гэта ён заявіў у жывой трансьляцыі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў пятніцу вечарам.
Допіс суправаджаецца абʼёмным тэкстам пра бачаньне Цапкалам шляхоў разьвіцьця Беларусі і прэзыдэнцкай улады.
Падчас рэпэтыцыйнага праезду вайсковай тэхнікі ва Ўруччы яны пачалі танчыць, трымаючы ў руках імправізаваную труну.
Як паўплывае пандэмія на кампанію выбараў прэзыдэнта Беларусі? Якія ідэі можа прапанаваць улада? Што стане асноўным лёзунгам Аляксандра Лукашэнкі? Ці зьявяцца кандыдаты, якія будуць заяўляць, што яны не з уладай і не з апазыцыяй?
Вялікае інтэрвію з польскім амбасадарам у Менску Артурам Міхальскім пра змаганьне з каранавірусам у Польшчы і Беларусі, працу дыпляматаў ва ўмовах карантыну, парад у Менску 9 траўня, пра візы і паездкі грамадзян паміж краінамі ва ўмовах пандэміі.
Сёлета прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня. Якімі асаблівасьцямі вызначаліся папярэднія 6 прэзыдэнцкіх выбараў?
У Магілёве ў будынку Ленінскага суду затрымалі блогера і журналіста Міхаіла Аршынскага.
Праваабаронцы кажуць, што ў Турэччыне яму пагражаюць катаваньні, і просяць дапамогі ў ААН.
Героі Лявона Вольскага па-рознаму ўражаныя зацятасьцю ўладаў Беларусі ў іх рашэньні правесьці вайсковы парад падчас эпідэміі.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні Партыі БХД Павал Севярынец ня будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Беларусі і падтрымліваць калег ад апазыцыйных партый і структур, якія вылучаюць свае кандыдатуры.
Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня, і гэта азначае, што ўжо ў траўні павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Між тым у Беларусі не сьціхае пандэмія каранавірусу, штодзённы прырост новых хворых не зьмяншаецца.
Афіцыйны парад, нягледзячы на каранавірус, не адмянялі — адмовілі толькі ў акцыі прарасейскіх сілаў.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 9 жніўня. Свабода распытала палітыкаў, як яны зьбіраюцца весьці палітычную кампанію ва ўмовах пандэміі.
Абраныя Беларусьсю мэтады барацьбы з COVID-19 «абумоўленыя дастаткова разьвітай айчыннай мэдыцынай», кажа Лукашэнка.
Цэнтравыбаркам Беларусі на пасяджэньні 8 траўня зацьвердзіў каляндарны плян прэзыдэнцкіх выбараў, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Грузія адклікала ў Тбілісі для кансультацый надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ва Ўкраіне Тэймураза Шарашанідзэ, заявіўшы, што прызначэньне Саакашвілі «выклікае пытаньні». Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на кіраўніка МЗС Грузіі Давіда Залкаліяні.
8 траўня Цэнтарвыбаркам правядзе паседжэньне, на якім разгледзіць каляндарны плян прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Ці сапраўды травеньскі парад у Менску — глыбокая традыцыя, якая ўкаранілася ў сьвядомасьці многіх пакаленьняў вэтэранаў, і цяпер яны (нават дзевяностагадовыя) патрабуюць, каб іх прывезьлі паглядзець на гэтую «глыбока ідэалягічную рэч?»
У судзе Лідзкага раёну затрымалі жыхара Ліды Алега Краўцова. Ён разам з паплечнікамі прыйшоў падтрымаць на судзе фэльчара Паўла Палейчыка. Краўцоў таксама ўдзельнічаў у сустрэчы зь Ціханоўскім 22 красавіка ў Лідзе.
Адкажыце на 10 пытаньняў Свабоды і даведайцеся!
Пра намер балятавацца ў прэзыдэнты ў Беларусі заявілі больш за дзесяць чалавек. Хто гэтыя людзі?
Прадстаўнікі празаходняй апазыцыі, у ліку іншага, угледзелі ў дзеяньнях Масквы падтрымку дружалюбнага ёй прэзыдэнта Ігара Дадона.
Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў трэба падаць да 15 траўня.
«Мы не павінны забываць, што Другая ўсясьветная вайна пачалася ў 1939 годзе, калі Сталін і Гітлер заключылі пакт, які падзяліў Усходнюю Эўропу на зоны, кантраляваныя Савецкім Саюзам і нацыстамі».
У суседняй Польшчы тым часам прэзыдэнцкія выбары, прызначаныя на 10 траўня, перанесьлі за тры дні да правядзеньня, яны пройдуць праз пошту і пазьней.
Лідзкага фэльчара Паўла Палейчыка, які напярэдадні даў інтэрвію Свабодзе пра сваю працу і ціск на яго, затрымалі 7 траўня. Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прызначыў былога губэрнатара Адэскай вобласьці і экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэту Нацыянальнай рады ў пытаньнях рэформаў.
У беларуска-расейскіх адносінах здарыўся гучны скандал. Здымачную групу расейскага «Першага канала» пасьля сюжэту пра сытуацыю з COVID-19 у краіне пазбавілі акрэдытацыі і выслалі зь Беларусі. Чаму афіцыйны Менск так хваравіта ўспрымае рэпартаж на расейскім тэлеканале?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб неабходнасьці ўцягнуць Кітай у дамоўленасьці аб кантролі над узбраеньнямі. Трамп падкрэсьліў, што важна пазьбегнуць «дарагой гонкі ўзбраеньняў».
Прэзыдэнты Літвы, Латвіі і Эстоніі 7 траўня асудзілі спробы Расеі фальсыфікаваць гісторыю, прыменшыць ролю Масквы ў пачатку Другой сусьветнай вайны і злачынствы савецкага рэжыму ў краінах Балтыі.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ня будзе ўкараняць прапановы праваабаронцаў па правядзеньні выбараў ва ўмовах пандэміі, бо «часу для прыняцьця гэтых мер ня маецца».
У вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» Андрэй Стрыжак расказаў Каці Маркоўскай, як працуе кампанія #BYCOVID19, за што можна пахваліць чыноўнікаў міністэрстваў здароўя і замежных спраў, колькі грошай ахвяравалі беларусы на сродкі засьцярогі для мэдыкаў і што атрымліваюць валянтэры за сваю працу.
Каля сарака чалавек сабраліся ў Гомлі на плошчы Леніна на акцыю падтрымкі арыштаванага блогера Сяргея Ціханоўскага. Праз 35 хвілін пасьля пачатку акцыі ўдзельнікаў пачалі затрымліваць супрацоўнікі АМАП. Агулам пакуль вядома пра 20 затрыманых.
7 траўня прадстаўнікі «Лікуду» і «Кахоль Лаван» перадалі прэзыдэнту Рэўвэну Рыўліну рэкамэндацыю даверыць фарміваньне новага ўраду Біньяміну Нэтаньягу. Рэкамэндацыю падпісалі 72 дэпутаты Кнэсэту.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава 7 траўня пракамэнтавала асьвятленьне замежнымі СМІ пандэміі каранавірусу ў Беларусі.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Вадзім Іпатаў расказаў пра новаўвядзеньні ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях, які рыхтуецца цяпер.
Заклікалі знайсьці «альтэрнатыўня рашэньні» для сьвяткаваньня, каб не рызыкаваць чалавечымі жыцьцямі.
Кітай даўно імкнецца завалодаць новымі тэхналёгіямі ў Эўропе, і падзеньне фондавага рынку праз COVID-19 можа падагрэць гэты інтарэс, піша Рыд Сэндыш для Радыё Свабода.
Блогера Сяргея Ціханоўскага 6 траўня, пасьля двух дзён перасьледу, затрымала міліцыя.
Палата прадстаўнікоў 8 траўня плянуе разгледзець пытаньне аб прызначэньні даты прэзыдэнцкіх выбараў, піша БелаПАН са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Палаты прадстаўнікоў Беларусі Віталя Ермаловіча.
Пра тое, што парад будзе праходзіць ва ўмовах пандэміі каранавірусу, міністар не згадаў.
Міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага фэдэральнага каналу расейскай тэлевізіі. Журналіст Аляксей Кручынін ужо ў Расеі.
Сэйм Польшчы адхіліў вэта Сэнату на законапраект аб завочным галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах. За адхіленьне прагаласавалі 236 дэпутатаў, 213 было супраць, 11 устрымаліся.
Аляксей Кручынін ужо ў Расеі. У яго ў Менску засталася сям’я. Сам ён ад камэнтароў устрымліваецца.
«Сядзіць дома, дагэтуль нездаровы. Можа, таму яго і адпусьцілі, бо хворы. Другая прычына, можа, ужо выкарысталі ягоныя словы пра апазыцыю, і досыць. Але гэта мая думка».
Сяргею Ціханоўскаму 41 год, жыве ў Гомлі, мае 150 тысяч падпісантаў на Youtube, раней меркаваў стаць адным з «кандыдатаў пратэсту» Міколы Статкевіча.
Больш за адна тысяча наймітаў расейскай «прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра» можа падтрымліваць наступ камандуючага Лібійскай нацыянальнай арміяй, мяцежнага генэрала Халіфы Хафтара ў Лібіі.
Беларускі палітык і грамадзкая дзяячка, сустаршыня Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху Людміла Пеціна ў выніку ўвядзеньня карантыну не змагла пакінуць Малайзію, дзе знаходзілася на адпачынку. У інтэрвію Свабодзе яна параўноўвае сытуацыю ў дзьвюх краінах і дае ацэнку дзеяньням уладаў Беларусі.
Прэзыдэнт палічыў рэзалюцыю «абразьлівай» і заснаванай на неразуменьні законаў і фактаў.
Загрузіць яшчэ