Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: На парад!


Героі Лявона Вольскага па-рознаму ўражаныя зацятасьцю ўладаў Беларусі ў іх рашэньні правесьці вайсковы парад падчас эпідэміі.

Саўка:
На парад, на парад
Сабяром мы ўсех падрад.
Сабяром ня проста іх пацехі радзі.
І пускай, і пускай,
І пускай там гаварат...

Грышка:
Сьмерць з касою будзе крочыць на парадзе.

Саўка:
На парад, на парад
Мы паставім апарат
І спаём вам песьні пра вайну і немцаў.
І пускай, і пускай,
І пускай там гаварат...

Грышка:
Па парадзе доўга кашляць
Давядзецца.

Саўка:
На парад, на парад
Наш пайдзёт электарат.
Дружна ўсе пайдуць -
І ўзрослыя, і дзеці.
І пускай, і пускай,
І пускай все гаварат...

Грышка:
Што нас лічаць ідыётамі ў сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG