Расея абураная спробамі ЗША прынізіць ролю СССР у перамозе над гітлераўскай Нямеччынай і мае намер сур’ёзна абмеркаваць гэтую тэму з афіцыйнымі амэрыканскімі асобамі. Такую заяву распаўсюдзіла ў нядзелю замежнапалітычнае ведамства РФ.
Праймэрыз паказалі і грамадзтву, і нават яго апазыцыйна настроенай частцы, што месца палітычнага лідэрства хаця б гэтай часткі грамадзтва — пустое.
У Англіі будзе ўведзена сыстэма папярэджаньня аб небясьпецы заражэньня Covid-19. Чакаецца, што пра гэта ў нядзелю ўвечары абвесьціць прэм’ер-міністар Борыс Джонсан у сваім тэлезвароце па эпідэміялягічнай сытуацыі.
Удзельнікі працэдуры па вылучэньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл заявілі, што ўдзел у выбарчай кампаніі немагчымы.
Сёньня ў Францыі адзначаюць дзень памяці ахвяр нявольніцтва. «Асудзіўшы і разбурыўшы гэтую сыстэму, мы сталі тымі, кім зьяўляемся зараз: краінай правоў чалавека, адзінай і непадзельнай Рэспублікай, якая чэрпае сілы са сваёй разнастайнасьці» — напісаў у адмысловым звароце прэзыдэнт Эманюэль Макрон.
Пасьля акцыі АМАП затрымаў праваабаронцу Рамана Кісьляка, а таксама мужчыну, якога ўдзельнікі палічылі правакатарам — той прыйшоў на плошчу з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і дзяржаўным сьцягам.
Вядома як мінімум пра 83 затрыманых
Ніхто ў Польшчы не чакаў такога павароту выбарчай інтрыгі, які 6 траўня прыдумалі два палітыкі кіроўнай кааліцыі, Ярослаў Качыньскі і Ярослаў Говін.
Дачка журналіста прасачыла тэлефон бацькі праз адмысловую праграму — апарат знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Гогаля, 18. Гэта аддзел міліцыі Ленінскага раёну Бабруйску.
Зыгрун Дорынг працуе ў нямецкім фондзе «Памяць, адказнасьць і будучыня». У межах супольных праектаў ня раз прыяжджала ў Беларусь. Сям’я Зыгрун жыве ў раёне Кёпэнік на паўднёвым усходзе Бэрліну. Яе малодшы сын, 14-гадовы Бела, вучыцца ў 8 клясе гімназіі.
Увечары 9 траўня ў Менску на плошчы Перамогі прайшоў сьвяточны канцэрт. Арганізатары разьлічвалі на вялікую колькасьць наведнікаў, але большасьць плошчы, адведзенай для гледачоў, пуставала.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра затрыманьне некалькіх актывістаў «Моладзевага блёку». 8 траўня «Моладзевы блёк» зладзіў акцыю з труной падчас генэральнай рэпэтыцыі параду.
Беларусь стала адзінай постсавецкай краінай, якая не адмяніла парад Перамогі, нягледзячы на пандэмію
У 17.00 актывісты «Моладзевага блёку» паведамілі праваабарончаму цэнтру «Вясна», што затрыманы іх сябра Міхась Варанцоў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС, праўдападобна Фрунзэнскага раёну. Інфармацыя ўдакладняецца.
Некаторыя прадстаўнікі дыпляматычных місій прысутнічалі на парадзе ў ахоўных масках і нават у пальчатках і акулярах.
«Беларусь падкупляе людзей для ўдзелу ў парадзе», «Беларускі парад адбываецца насуперак пандэміі і кідае выклік Пуціну», «Аляксандру Лукашэнку нішто не перашкодзіла правесьці парад у Менску» — парад у Менску трапіў у загалоўкі сусьветных СМІ.
Расейскі дыплямат, западозраны ўладамі Чэхіі ва ўвозе ў краіну небяспечнай атруты рыцыну, быў супрацоўнікам ФСБ. Пра яго прыезд чэскія спэцслужбы папярэдзіла ананімнае паведамленьне. У ім сьцьвярджалася, што расеец мог везьці з сабой дзьве атруты, а не адну.
9 траўня 1950 міністар замежных справаў Францыі Робэр Шуман ад імя ўраду сваёй краіны прадставіў Дэклярацыю, якая потым лягла ў падмурак стварэньня той аб’яднанай Эўропы, якая існуе сёньня. Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце гісторыю Эўразьвязу і ягоных арганізацый.
Аляксандар Лукашэнка 9 траўня павіншаваў старшыню Эўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляйен і старшыню Эўрапейскай рады Шарля Мішэля з Днём Эўропы, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Апэратара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Баразенку, які раніцай 9 траўня быў затрыманы ў Мар’інай Горцы (Менская вобласьць), адпусьцілі з міліцыі.
Запрашэньне наведаць парад Перамогі ў цэнтры Менску прынялі 18 замежных амбасадараў, якія працуюць у Беларусі, распавялі Tut.by у МЗС.
Лукашэнка падчас параду 9 траўня ў Менску заявіў: «Беларускі народ вынес на плячах груз разбурэньняў, несувымерны ні зь якімі пазбаўленьнямі цяперашняга дня. Нават думка зьмяніць традыцыю праслаўленьня подзьвігу для нас недапушчальная».
Для Аляксандра Лукашэнкі і высокіх чыноўнікаў пабудавалі спэцыяльную трыбуну з чырвоным кілімам і сістэмай кандыцыяваньня.
8 траўня заходнія лідэры ўшанавалі памяць загінулых у Другой сусьветнай вайне.
У Менску на Дзень Перамогі, акрамя ваеннага парада, пройдуць іншыя масавыя мерапрыемствы.
Карэспандэнты Свабоды працавалі ля стэлы «Менск — горад-герой» і ля Палацу спорту, дзе 9 траўня адбыўся вайсковы парад і праходзяць народныя гуляньні да 75-годзьдзя перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
Відэаапэратара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 траўня, паведамляе «Белсат». Сувязі з апэратарам няма, ягоны тэлефон недасяжны.
У Менску прайшоў парад да 75-х угодкаў заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Сьвяткаваньні і масавыя акцыі да Дня перамогі адбываюцца і ў іншых гарадах Беларусі, нягледзячы на пандэмію каранавірусу.
«З тых, пасьляваенных, гадоў мы захавалі і яшчэ адну прыгожую і важную традыцыю — парад вайсковай тэхнікі на 9 траўня» — было заяўлена па БТ 4 траўня сёлета. Ці праўда, што парады на Дзень Перамогі ў СССР праводзіліся штогод пасьля заканчэньня Другой усясьветнай вайны?
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 8 траўня.
Пра гэта ён заявіў у жывой трансьляцыі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў пятніцу вечарам.
Допіс суправаджаецца абʼёмным тэкстам пра бачаньне Цапкалам шляхоў разьвіцьця Беларусі і прэзыдэнцкай улады.
Падчас рэпэтыцыйнага праезду вайсковай тэхнікі ва Ўруччы яны пачалі танчыць, трымаючы ў руках імправізаваную труну.
Як паўплывае пандэмія на кампанію выбараў прэзыдэнта Беларусі? Якія ідэі можа прапанаваць улада? Што стане асноўным лёзунгам Аляксандра Лукашэнкі? Ці зьявяцца кандыдаты, якія будуць заяўляць, што яны не з уладай і не з апазыцыяй?
Вялікае інтэрвію з польскім амбасадарам у Менску Артурам Міхальскім пра змаганьне з каранавірусам у Польшчы і Беларусі, працу дыпляматаў ва ўмовах карантыну, парад у Менску 9 траўня, пра візы і паездкі грамадзян паміж краінамі ва ўмовах пандэміі.
Сёлета прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня. Якімі асаблівасьцямі вызначаліся папярэднія 6 прэзыдэнцкіх выбараў?
У Магілёве ў будынку Ленінскага суду затрымалі блогера і журналіста Міхаіла Аршынскага.
Праваабаронцы кажуць, што ў Турэччыне яму пагражаюць катаваньні, і просяць дапамогі ў ААН.
Героі Лявона Вольскага па-рознаму ўражаныя зацятасьцю ўладаў Беларусі ў іх рашэньні правесьці вайсковы парад падчас эпідэміі.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні Партыі БХД Павал Севярынец ня будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Беларусі і падтрымліваць калег ад апазыцыйных партый і структур, якія вылучаюць свае кандыдатуры.
Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня, і гэта азначае, што ўжо ў траўні павінны фармавацца выбарчыя камісіі. Між тым у Беларусі не сьціхае пандэмія каранавірусу, штодзённы прырост новых хворых не зьмяншаецца.
Афіцыйны парад, нягледзячы на каранавірус, не адмянялі — адмовілі толькі ў акцыі прарасейскіх сілаў.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 9 жніўня. Свабода распытала палітыкаў, як яны зьбіраюцца весьці палітычную кампанію ва ўмовах пандэміі.
Абраныя Беларусьсю мэтады барацьбы з COVID-19 «абумоўленыя дастаткова разьвітай айчыннай мэдыцынай», кажа Лукашэнка.
Цэнтравыбаркам Беларусі на пасяджэньні 8 траўня зацьвердзіў каляндарны плян прэзыдэнцкіх выбараў, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Грузія адклікала ў Тбілісі для кансультацый надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ва Ўкраіне Тэймураза Шарашанідзэ, заявіўшы, што прызначэньне Саакашвілі «выклікае пытаньні». Пра гэта паведамляе «Эхо Кавказа» са спасылкай на кіраўніка МЗС Грузіі Давіда Залкаліяні.
8 траўня Цэнтарвыбаркам правядзе паседжэньне, на якім разгледзіць каляндарны плян прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Ці сапраўды травеньскі парад у Менску — глыбокая традыцыя, якая ўкаранілася ў сьвядомасьці многіх пакаленьняў вэтэранаў, і цяпер яны (нават дзевяностагадовыя) патрабуюць, каб іх прывезьлі паглядзець на гэтую «глыбока ідэалягічную рэч?»
У судзе Лідзкага раёну затрымалі жыхара Ліды Алега Краўцова. Ён разам з паплечнікамі прыйшоў падтрымаць на судзе фэльчара Паўла Палейчыка. Краўцоў таксама ўдзельнічаў у сустрэчы зь Ціханоўскім 22 красавіка ў Лідзе.
Загрузіць яшчэ