Радыё Свабода зноў апынулася ў цэнтры абмеркаваньня «Клюбу рэдактараў» на Беларускім тэлебачаньні.
Бактэрыёляг, фэльчарка хуткай дапамогі Алена Давыдава, якая падала ў ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, заяўляе пра «каранавірусны ціск» на яе. Жыхарку Гомля пасьля здачы дакумэнтаў цэлы дзень 15 траўня па чарзе наведваюць мэдыкі і міліцыя.
Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі выдала ўказ аб памілаваньні былога міністра абароны, лідэра партыі «Пераможная Грузія» Іраклія Акруашвілі і былога мэра Тбілісі, аднаго з заснавальнікаў партыі «Эўрапейская Грузія» Гігі Угулавы.
Эўрадэпутаты далі згоду на экстранную макрафінансавую дапамогу 10 краінам-суседзям ЭЗ, у прыватнасьці, Украіне, Грузіі, Малдове. Гэтыя крэдыты павінны падтрымаць плацёжны балянс падчас пандэміі.
Мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі стаў кандыдатам апазыцыйнай да ўраду «Грамадзянскай кааліцыі». Папярэдняя кандыдатка — Малгажата Кідава-Блоньская — абвясьціла пра адмову працягваць кампанію.
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага, якім ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі, заявілі пра намер зарэгістраваць ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты жонкі Ціханоўскага.
Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраюцца вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, сабраліся на прыступках Дому ўраду, каб даць прэс-канфэрэнцыю.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пачатак паставак амэрыканскай сырой нафты ў Беларусь. Танкер з 80 тысячамі тонаў амэрыканскай нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Клайпеды на пачатку ліпеня.
Суд у Ганконгу прысудзіў удзельніка антыўрадавых пратэстаў да чатырох гадоў турмы. Жыхара горада прызналі вінаватым у масавых беспарадках. Абвінавачваньне прасіла для яго шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой канстатавала, што «у Беларусі надалей адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў, якія б адпавядалі як міжнародным стандартам».
Літва, Латвія і Эстонія з 15 траўня адкрылі межы паміж сабой, закрытыя раней праз успышку каранавіруснай інфэкцыі.
Андрэй Іваноў нарадзіўся ў Расеі і, паводле беларускага заканадаўства, ня можа ўдзельнічаць у выбарах у Беларусі. Аднак ён падаў сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Мікола Статкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што гэта не адзін з «кандыдатаў пратэсту». «Наша ніва» сьцьвярджае, што бачыла невядомага мужчыну, які прынёс дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК.
Віктар Бабарыка заявіў, што падаў у ЦВК сьпісы ініцыятыўнай групы — 5 з паловай тысяч чалавек. Падчас падачы дакумэнтаў ён адказаў на пытаньні журналістаў.
На гэтым тыдні суды ўжо пакаралі арыштамі журналістаў Алеся Асіпцова, Міхаіла Аршынскага, Зьмітра Лупача і бацьку Аляксандра Буракова-малодшага — Алеся Буракова.
Прысутныя трымалі плякат з надпісам на ангельскай мове, які перакладаецца як «Вітаем у пекле», а на майках і значках некаторых быў расейскамоўны надпіс «Убывай» з умляўтам над літарай Б.
Мікалай Статкевіч адрэагаваў на адмову ЦВК зарэгістраваць некалькі ініцыятыўных груп «кандыдатаў пратэсту», заявіўшы Свабодзе, што будзе вылучаць іншых кандыдатаў — створыць невялікія групы з «жалезабэтонных партыйцаў».
Былы дыплямат і стваральнік Парку высокіх тэхналёгій Валеры Цапкала падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты.
Столькі апазыцыйныя кандыдаты яшчэ не зьбіралі, і гэта нават больш, чым было ў Лукашэнкі ў 2006 годзе.
ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў Анжалікі Жалязьняковай, Веранікі Мішчанка, Аляксандра Грачышнікава, Вольгі Мікалайчык, Вікторыі Хатэнкі, Ігара Клешчука, Валянціна Фралова, Антаніны Вішняковай.
Сяргей Ціханоўскі адбывае 15 сутак арышту і ня змог сам падпісаць заяву.
Богдан спачатку заявіла, што ў эпідэміі COVID-19 «мы выходзім на плято», пасьля — што наогул «мы на яго ўзабраліся і пакуль на гэтым плято знаходзімся». Але колькасьць хворых працягвае стабільна расьці.
У інтэрвію Свабодзе пісьменьнік і былы кандыдат у прэзыдэнты расказаў, як праводзіць гэты час, пра зьмену плянаў на прэзыдэнцкія выбары, пра тое, чаму станоўча ацэньвае вылучэньне Бабарыкі і Цапкалы і як працуе над новай аповесьцю пра вірус і пандэмію.
Свабода сустрэла Паўла Палейчыка каля лідзкага ІЧУ і даведалася пра ўражаньні ад першай у жыцьці адседкі.
Выбарчая кампанія 2020 году пачалася. Адзінага кандыдата ад апазыцыі няма. Як будуць праходзіць гэтыя выбары і калі беларусы змогуць даведацца імя першых зарэгістраваных кандыдатаў — тлумачым у відэа.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) перасьцерагла Азэрбайджан ад выкарыстаньня эпідэміі каранавірусу для барацьбы з апазыцыяй.
Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова і Мікалай Казлоў, якія бралі ўдзел у працэдуры «Праймэрыз», зьбіраюцца падаць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 15 траўня (а 15-й гадзіне).
Паводле афіцыйных дадзеных, падчас сутыкненьняў у Андыжане ў траўні 2005 году загінулі 187 чалавек, паводле неафіцыйных — да некалькіх тысячаў. Некаторыя называюць тое, што здарылася, масавым забойствам.
Прыхільнікі Мікалая Статкевіча масава падаюць дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных груп для вылучэньня кандыдатамі на прэзыдэнта. Частка зь іх сабралася ўвечары 14 траўня ля Цэнтральнага выбарчага камітэту, каб разам падаць заявы.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя пачаткам выбарчай кампаніі.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
Кампанія ставіць за мэту патрабаваньне прыняць рэкамэндацыі АБСЭ у выбарчае заканадаўства і засьцярогу выбарнікаў і назіральнікаў ад заражэньня новым каранавірусам.
Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі ўвайшлі звыш 11 тысяч чалавек.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на фінансавыя паступленьні з боку міжнародных арганізацый, у першую чаргу МВФ.
«Сядзелі за півам і вырашылі так зрабіць. Калі наша апазыцыя проста стухла, то чаму не?» — музыка Алесь Таболіч, лідэр пэган-мэтал-гурту Znich, абвясьціў пра збор людзей у сваю ініцыятыўную групу.
Калі групу зарэгіструюць, гэта будзе шосты раз, калі Лукашэнка паўдзельнічае ў прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата. Да таго ўсе пяць разоў ён перамагаў.
Статкевіч плянуе прыблізна тое ж.
Раней аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі анансаваў, што будзе выстаўляць сваю кандыдатуру. Анонс быў апублікаваны 6 траўня — у той жа дзень, калі Ціханоўскага затрымалі.
8 зь іх (акрамя Зялкоўскага і Ганцэвіча) — «кандыдаты пратэсту» Міколы Статкевіча.
Раней ужо арыштавалі яе аўтамабіль, кватэру; робяцца адлічэньні з заробку; заблякавалі банкаўскія карткі, увялі абмежаваньні на выкарыстаньне мабільнай сувязі.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку яго была зьмененая нацыянальная сымболіка і ўведзенае дзьвюхмоўе. І працэдура прызначэньня, і правядзеньне рэфэрэндуму парушалі Канстытуцыю і законы.
Пасольства КНР у Вашынгтоне назвала абвінавачваньні «лжывымі», «бяздоказнымі» і заснаванымі на «прэзумпцыі вінаватасьці».
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сераду заявіла, што супраць Расеі могуць быць прынятыя меры ў сувязі з хакерскай атакай на сайт Бундэстагу, учыненай у 2015 годзе.
Бабарыка надурыць Расею, як дурыў і дурыць Лукашэнка — на гэта спадзяюцца незалежнікі, якія пляскаюць у ладкі гэтаму кандыдату ў прэзыдэнты.
Масавыя рэпрэсіі ў дачыненьні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў кантэксьце прэзыдэнцкай кампаніі выклікаюць асаблівую трывогу, заявіў генсакратар Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў.
Палітык Мікалай Статкевіч бачыць выбары як нагоду для пратэстаў, бо са статусам кандыдата на прэзыдэнта людзей прасьцей сабраць на вуліцы.
Улады Беларусі пачалі выбарную кампанію з рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў, цытуе БелаПАН аднаго з каардынатараў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча.
Праз пандэмію каранавірусу краіны — суседзі Беларусі чарговым разам працягнулі закрыцьцё межаў.
«…і ажыцьцяўляў відэаздымку; на неаднаразовыя заўвагі грамадзян не рэагаваў, чым наўмысна парушаў дзейнасьць арганізацыі суду Савецкага раёну Менску, выказаўшы відавочную непавагу да грамадзтва».
Дазваляўся выезд на падставе ўнутранага пашпарта, якім цяпер ва Ўкраіне зьяўляецца плястыкавая картка (ID-картка). Але Беларусь не прызнала яе як дакумэнт, які дазваляе ўезд і выезд.
Загрузіць яшчэ