Паводле дэпутата, справа таксама тычыцца цяперашняга кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэя Ермака
Узбэкістан адказаў на крытыку Расеі адносна плянаў абавязковага выкарыстаньня ўзбэцкай мовы на дзяржаўнай службе.
Якім будзе фрэймінг сёлетніх выбараў?
Экс-прэзыдэнт ЗША Абама заявіў, што эпідэмія разьвеяла ўяўленьні, што «людзі ва ўладзе ведаюць, што яны робяць».
Freedom House папярэджвае пра працяг «ашаламляльнага заняпаду дэмакратыі» у Эўразіі. Кансалідаваны аўтарытарны рэжым – так клясыфікуюць сыстэму, створаную ў Беларусі, амэрыканскія праваабаронцы.
Паводле скаргі, гаворка ідзе пра істотнае абмежаваньне права на ўдзел у выбарах тых 513 чалавек, якіх ня тычыліся прэтэнзіі ЦВК, і патэнцыйных кандыдатаў, якім для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы было б дастаткова 100 чалавек у камандзе.
20% украінцаў лічаць Леаніда Кучму найлепшым прэзыдэнтам пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, сьведчаць апытаньні групы «Рэйтынг».
У Польшчы могуць прыняць рашэньне аб адкрыцьці межаў з 15 чэрвеня. Пра гэта са спасылкай на Польскі культурны цэнтар у Калінінградзе паведамляе агенцтва Інтэрфакс.
У мінулым месяцы за той самы фільм у Гомлі аштрафавалі на 405 рублёў электрамантэра «Гомсельмашу» Ігара Мазейку.
10101 супраць «звыш 11 тысяч».
У панядзелак пачынае працу Сусьветная асамблея здароўя — сёлета з прычыны пандэміі каранавірусу яна ўпершыню пройдзе ў віртуальным фармаце.
Шаўроў прызнае віну толькі часткова. Шкоду ад ягоных дзеяньняў ацанілі ў 228 рублёў 66 капеек. Яго прызналі палітвязьнем.
Сёньня, у Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу, у сьвеце ўспамінаюць злачынства, якое забрала тысячы чалавечых жыцьцяў і пакалечыла тысячы лёсаў, піша агенцтва УНІАН.
Увялі розныя катэгорыі правапарушэньняў у залежнасьці ад ступені шкоднасьці і цяжкасьці наступстваў, дыфэрэнцавалі пакараньні, увялі «прафіляктычныя захады» замест некаторых пакараньняў, пашырылі сьпіс падставаў да вызваленьня ад адказнасьці.
Судовая камісія швайцарскага парлямэнту падазрае, што кіраўнік пракуратуры краіны Ляўбэр ня толькі мог быць у курсе неафіцыйных кантактаў свайго падначаленага з расейскімі ўладамі, але, магчыма, і спрыяў ім.
«Пасьля 11 гадоў знаходжаньня ва ўладзе вы прынялі рашэньне зьмірыцца з прысудам, вынесеным выбарнікамі, і падзяліць месца ля стырна ўлады з маімі паплечнікамі і са мной», — сказаў апанэнт Нэтаньягу.
Пагадненьне аб транзыце газу паміж «Газпромам» і Польшчай заканчваецца 17 траўня і ня будзе працягнутае.
Касьмічныя войскі ЗША запусьцілі на арбіту бесьпілётны самалёт X-37B. Пуск ракеты-носьбіта «Атляс-5» адбыўся ў суботу з касмадрому на мысе Канавэрал у Флорыдзе, яго трансьляваў Ютуб-канал United Launch Alliance.
Ініцыятыву Аўстраліі і Эўразьвязу аб правядзеньні незалежнага расьсьледаваньня крыніцы каранавірусу ў сьвеце падтрымалі 62 краіны, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на аўстралійскую тэлерадыёвяшчальную карпарацыю АВС.
Да ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі далучыліся ўжо 9 тысяч чалавек. Пра гэта Бабарыка паведаміў у сваім Тэлеграм-канале.
17 траўня апоўдні ў Берасьці на плошчы Леніна зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
У ваколіцах Парыжу 16 траўня затрымалі аднаго з галоўных абвінавачаных у датычнасьці да генацыду народа тутсі ў Руандзе ў 1994 годзе — Фэлісьена Кабугу.
Аляксандра Тэльпіс, адна з арганізатараў прыднястроўскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Чеснок», расказала Радыё Свабода пра культурнае жыцьцё пад ціскам, беларускі «трэшак», адукацыю па-румынску, зьмену прэзыдэнтаў і няспраўджаныя мары некаторых прыднястроўцаў пра «Наваросію».
17 траўня ва ўсім сьвеце — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. У гэты дзень 18 паслоў і кіраўнікоў місій у Беларусі выказалі сваю падтрымку ЛГБТІ-супольнасці, будучы перакананымі, што правы чалавека ўнівэрсальныя і павінны быць аднолькава даступныя ўсім людзям.
17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, над амбасадай Вялікай Брытаніі ў Менску залунаў вясёлкавы сьцяг — міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.
Амэрыканскія экспэрты ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі» пракамэнтавалі пастаўкі амэрыканскай нафты ў Беларусь.
Што засьведчылі вынікі першага этапу выбарчай кампаніі? Чаму не зарэгістравалі ініцыятыўную групу Сяргея Ціханоўскага? Чаму Цапкала і Бабарыка ліхаманкава фармавалі свае ініцыятыўныя групы літаральна за пару дзён? Ці зарэгіструюць іх групы?
Паводле дадзеных ЦВК сёлета на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты падалі заяўкі 55 асобаў. Але ці праўда, што сёлетняя колькасьць прэтэндэнтаў перавышае іх колькасьць на ўсіх папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах?
Пра беларускую мову, падрыхтоўку да выбараў і грошы.
Прадпрымальніца зь Менску Алена Ашыхміна сабрала ініцыятыўную групу з больш як 100 чалавек і падала яе сьпісы ў ЦВК. Ашыхміна кажа, што яе мэта значна большая, чым асабісты посьпех у выбарчай кампаніі.
У выпадку абвастрэньня эпідэміялягічнай сытуацыі абмежавальныя захады могуць аднавіць.
Публіцыст Аляксандар Фядута аналізуе шанцы Цапкалы і Бабарыкі, расказвае, што ня так зрабіла апазыцыя са сваімі праймэрыз, і кажа загадкавую фразу пра тое, што наступныя выбары «могуць быць нечакана хутка».
Радыё Свабода зноў апынулася ў цэнтры абмеркаваньня «Клюбу рэдактараў» на Беларускім тэлебачаньні.
Бактэрыёляг, фэльчарка хуткай дапамогі Алена Давыдава, якая падала ў ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, заяўляе пра «каранавірусны ціск» на яе. Жыхарку Гомля пасьля здачы дакумэнтаў цэлы дзень 15 траўня па чарзе наведваюць мэдыкі і міліцыя.
Прэзыдэнтка Грузіі Саломэ Зурабішвілі выдала ўказ аб памілаваньні былога міністра абароны, лідэра партыі «Пераможная Грузія» Іраклія Акруашвілі і былога мэра Тбілісі, аднаго з заснавальнікаў партыі «Эўрапейская Грузія» Гігі Угулавы.
Эўрадэпутаты далі згоду на экстранную макрафінансавую дапамогу 10 краінам-суседзям ЭЗ, у прыватнасьці, Украіне, Грузіі, Малдове. Гэтыя крэдыты павінны падтрымаць плацёжны балянс падчас пандэміі.
Мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі стаў кандыдатам апазыцыйнай да ўраду «Грамадзянскай кааліцыі». Папярэдняя кандыдатка — Малгажата Кідава-Блоньская — абвясьціла пра адмову працягваць кампанію.
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага, якім ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі, заявілі пра намер зарэгістраваць ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты жонкі Ціханоўскага.
Прыхільнікі Міколы Статкевіча і «Народнай грамады», якія зьбіраюцца вылучацца як «кандыдаты пратэсту» на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, сабраліся на прыступках Дому ўраду, каб даць прэс-канфэрэнцыю.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пачатак паставак амэрыканскай сырой нафты ў Беларусь. Танкер з 80 тысячамі тонаў амэрыканскай нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Клайпеды на пачатку ліпеня.
Суд у Ганконгу прысудзіў удзельніка антыўрадавых пратэстаў да чатырох гадоў турмы. Жыхара горада прызналі вінаватым у масавых беспарадках. Абвінавачваньне прасіла для яго шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой канстатавала, што «у Беларусі надалей адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў, якія б адпавядалі як міжнародным стандартам».
Літва, Латвія і Эстонія з 15 траўня адкрылі межы паміж сабой, закрытыя раней праз успышку каранавіруснай інфэкцыі.
Андрэй Іваноў нарадзіўся ў Расеі і, паводле беларускага заканадаўства, ня можа ўдзельнічаць у выбарах у Беларусі. Аднак ён падаў сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Мікола Статкевіч пацьвердзіў Свабодзе, што гэта не адзін з «кандыдатаў пратэсту». «Наша ніва» сьцьвярджае, што бачыла невядомага мужчыну, які прынёс дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК.
Віктар Бабарыка заявіў, што падаў у ЦВК сьпісы ініцыятыўнай групы — 5 з паловай тысяч чалавек. Падчас падачы дакумэнтаў ён адказаў на пытаньні журналістаў.
На гэтым тыдні суды ўжо пакаралі арыштамі журналістаў Алеся Асіпцова, Міхаіла Аршынскага, Зьмітра Лупача і бацьку Аляксандра Буракова-малодшага — Алеся Буракова.
Прысутныя трымалі плякат з надпісам на ангельскай мове, які перакладаецца як «Вітаем у пекле», а на майках і значках некаторых быў расейскамоўны надпіс «Убывай» з умляўтам над літарай Б.
Мікалай Статкевіч адрэагаваў на адмову ЦВК зарэгістраваць некалькі ініцыятыўных груп «кандыдатаў пратэсту», заявіўшы Свабодзе, што будзе вылучаць іншых кандыдатаў — створыць невялікія групы з «жалезабэтонных партыйцаў».
Былы дыплямат і стваральнік Парку высокіх тэхналёгій Валеры Цапкала падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты.
Загрузіць яшчэ