У сталіцы Армэніі Ерэване 9 траўня будуць закрытыя ўсе дарогі, якія вядуць да парку Перамогі і ваеннага пантэону «Ераблур», каб не дапусьціць збору людзей на Дзень Перамогі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе ў сваім Telegram-канале, што затрыманых білі.
Расейскі «Первый канал» 6 траўня раніцай выдаў у эфір сюжэт пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.
У Менску і Магілёве ўвечары 6 траўня сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек — прыхільнікаў аўтара каналу «Страна для жизни» блогера Сяргея Ціханоўскага.
Раней дзяржсакратар ЗША казаў пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.
Рэйтынг ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў красавіку зьнізіўся да гістарычнага мінімуму. Такія вынікі тэлефоннага апытаньня «Левада-цэнтру».
Свабода паглядзела, як узнагароджваюць удзельнікаў Другой усясьветнай вайны ў Беларусі і ў суседзяў.
У сувязі з завозам паліва на БелАЭС Літва накіравала Беларусі ноту з «настойлівым заклікам ставіць бясьпеку вышэй за графік будаўніцтва і не паддаваць небясьпецы сваіх ці чужых грамадзян».
Шэраг лекараў і мэдычных арганізацый, у тым ліку Сусьветная арганізацыя здароўя і прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, рэкамэндавалі ўстрымацца ад пацісканьня рук, а вітацца толькі тымі спосабамі, якія выключаюць фізычны кантакт.
У Маскве спадзяюцца на тое, што розныя мэтодыкі Беларусі і Расеі ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу «не прывядуць да выбуховага росту захворвальнасьці».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыйшоў час перазапусьціць эканоміку краіны, нават калі гэта азначае, што колькасьць ахвяраў каранавірусу павялічыцца.
Пасьля двух дзён перасьледу на дарогах Беларусі 6 траўня міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара каналу «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.
«Адкрыты выклік міжнароднай супольнасьці».
Ва Ўзброеныя Сілы Беларусі паступіла чарговая партыя з 5 мадэрнізаваных танкаў Т-72Б3, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
9 траўня адзначэньне ў Менску 75-годзьдзя перамогі ў Другой усясьветнай вайне завершыцца фаервэркам, які пачнецца а 23-й гадзіне. Фаервэрк будзе запушчаны з 8 агнявых пунктаў.
Прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага 9 траўня ня будзе ў Менску на парадзе, паведамілі ўкраінскай рэдакцыі Свабоды ва ўпраўленьні інфармацыйнай палітыкі прэзыдэнта.
Артыкул 45 Канстытуцыі гарантуе грамадзянам праву на ахову здароўя, а вайсковы парад у час пандэміі каранавірусу, пішуць праваабаронцы, дае «высокую рызыку неналежнага забесьпячэньня гэтага права».
У перамовах з прэм‘ер-міністрамі Эстоніі і Латвіі прэм‘ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс дамовіўся, што з 15 траўня для грамадзянаў Літвы, Латвіі і Эстоніі будзе зьнятае абмежаваньне на падарожжы паміж краінамі Балтыі.
Сэнат Польшчы адхіліў закон аб завочным галасаваньні на прэзыдэнцкіх выбарах гэтага года. Яны маюць адбыцца ў гэтую нядзелю.
Чатыры прагнозы піку каранавірусу ад уладаў ужо ня спраўдзіліся. Зьявіліся пяты, шосты і сёмы. Абяцаюць яшчэ новыя!
Кажуць, гэта частка пляну адміністрацыі Трампа адмовіцца ад шматбаковых міжнародных пагадненьняў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і замест гэтага заключаць дамовы з «аднадумцамі».
Рэакцыя на пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці і ўранавых шахтаў у Кіргізстане — выключэньне з правіла недэмакратычных рэжымаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўрад ЗША ня мае дачыненьня да спробы зьвяржэньня Нікаляса Мадура, у выніку якой улады Вэнэсуэлы арыштавалі двух амэрыканскіх грамадзян.
Чаму Лукашэнка не адступае ад сваёй палітыкі адносна пандэміі? Пра што сьведчаць больш рашучыя крокі, які робяцца на іншых паверхах улады? Ці ня можа аказацца, што праўда будзе за Лукашэнкам, у тым ліку і ў вачах многіх людзей у Эўропе? Чаго варта чакаць ад сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў?
Сэйм Літвы заклікаў урад Літоўскай Рэспублікі распачаць неадкладныя крокі, каб заблякаваць доступ электраэнэргіі зь Беларусі.
Спэцслужбы ЗША папярэдзілі амэрыканскія ўлады аб магчымым умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе. Пра гэта піша Associated Press са спасылкай на мэмарандум, падрыхтаваны міністэрствам унутранай бясьпекі Злучаных Штатаў і ФБР.
Фэдэральны пракурор Нямеччыны абвясьціў у вышук меркаванага афіцэра расейскага ГРУ за арганізацыю хакерскай атакі на Бундэстаг. Пра гэта піша газэта Süddeutsche Zeitung. Атака была ўчыненая хакерамі вясной 2015 году, атрыманыя ў выніку яе дакумэнты былі выкладзеныя на сайт WikiLeaks.
Аляксандар Лукашэнка прагназуе завяршэньне «эпапэі з каранавірусам» празь месяц.
Тое, што ў Беларусі называюць «працатэрапіяй», у сьвеце лічаць формай прымусовай працы, забароненай міжнароднымі дамовамі, падпісанымі Беларусьсю.
Лукашэнка: «Наша краіна знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, груба скажу, у гэтым гадзючніку!»
Шоў плянуюць пачаць у 23.00, задзейнічаць восем агнявых пунктаў. Іншых падрабязнасьцяў не паведамляецца.
Прадстаўнікі Сусьветнай арганізацыі здароўя не прыедуць у Туркмэністан на гэтым тыдні, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода. Паводле экспэртаў, улады краіны адмянілі запрашэньне для місіі САЗ.
Аляксандар Лукашэнка назваў «хлусьнёй і фэйкам» публікацыі ў расейскіх СМІ пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі, піша «СБ. Беларусь сегодня».
Сяргей Ціханоўскі, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни», другі месяц езьдзіць па беларускіх гарадах на аўтадоме, здымае рэпартажы і вядзе стрымы.
«Ён студэнт БДУІР, а піша пра БНТУ, адкуль ён усё так ведае?» — зьдзіўляецца прарэктар Вяршынін.
Прэмію ў міжнароднай журналістыцы далі The New York Times за асьвятленьне «драпежніцкага рэжыму» Ўладзіміра Пуціна ў Расеі.
Днямі дзяржаўныя сродкі інфармацыі Паўночнай Карэі паведамілі пра першае зьяўленьне лідэра дзяржавы Кім Чэн Ына на публіцы за 20 дзён.
Нават магчымасьць страціць 60 мільёнаў даляраў, якія зьбіраўся выдаткаваць Эўразьвяз Беларусі на барацьбу з пандэміяй, не спыняе ад жаданьня правесьці парад. Лукашэнка і праўда «за ценой не постоит».
Пракурор заявіў, што бок абвінавачаньня даказаў: Януковіч хаваецца ад правасудзьдзя на тэрыторыі Расеі.
Сацыялісты і камуністы прагаласавалі супраць.
Джулі Фішэр — кар'ерная дыпляматка, цяпер займае пасаду намесьніцы памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Заходняй Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу.
Сытуацыя вакол пандэміі каранавірусу і яе наступстваў можа прывесьці да канфрантацыі паміж ЗША і Кітаем і да росту варожых настрояў у сьвеце адносна Пэкіну. Пра гэта гаворыцца ў сакрэтным дакладзе кітайскіх спэцслужбаў для кіраўніцтва КНР, зьмест якога стаў вядомы агенцтву Reuters.
«Магчыма, наогул без гледачоў будзе. Ня ведаю»
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі атрымаў бы большасьць галасоў выбарнікаў, калі б выбары адбыліся блізкім часам, сьведчаць дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня Цэнтру Разумкова, праведзенага ў красавіку 2020 года і апублікаваныя 4 траўня.
«Нікога туды ня цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Пра рашэньне перанесьці Алімпіяду на лета 2021 году было вядома за 7 дзён да таго, як Белтэлерадыёкампанія разьмясьціла тэндэр для закупу абсталяваньня.
Фармат відэаканфэрэнцыяў Лукашэнку не спадабаўся.
Як ставяцца да правядзеньня параду 9 траўня ў час эпідэміі каранавірусу былыя кіраўнікі парлямэнту і ўраду Беларусі?
Неўзабаве ў Беларусі вызначаць дату прэзыдэнцкіх выбараў.
Загрузіць яшчэ