Пампэо: Кітай не прадухіліў сьмерці соцень тысяч, хаваючы праўду пра COVID-19

Майк Пампэо, Вашынгтон, 6 траўня 2020
Майк Пампэо, Вашынгтон, 6 траўня 2020

Кітай мог бы прадухіліць гібель соцень тысяч людзей па ўсім сьвеце, калі б больш празрыста інфармаваў пра пандэмію каранавірусу, заявіў 6 траўня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Кітай мог бы пазбавіць сьвет ад глябальнай эканамічнай немачы. У іх быў выбар, але замест гэтага Кітай схаваў выбух [інфэкцыі] ва Ўхані», — цытуе дзяржсакратара ЗША агенцтва Reuters. — Кітай па-ранейшаму адмаўляецца дзяліцца інфармацыяй, неабходнай для бясьпекі людзей».

Пампэо заявіў у інтэрвію тэлеканалу ABC News 3 траўня пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.

​
XS
SM
MD
LG