Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША ня маюць дачыненьня да спробы зьвяржэньня Мадура


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўрад ЗША ня мае дачыненьня да спробы зьвяржэньня Нікаляса Мадура, у выніку якой улады Вэнэсуэлы арыштавалі двух амэрыканскіх грамадзян.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўрад ЗША ня мае дачыненьня да спробы зьвяржэньня Нікаляса Мадура, у выніку якой улады Вэнэсуэлы арыштавалі двух амэрыканскіх грамадзян.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Я толькі што атрымаў інфармацыю [аб затрыманьні двух грамадзян ЗША ў Вэнэсуэле]. Гэта ня мае нічога агульнага з нашым урадам, але я толькі што атрымаў інфармацыю пра гэта. Такім чынам, мы даведаемся. Мы разьбярэмся. Што б гэта ні было, мы дамо вам ведаць. Гэта ня мае нічога агульнага з нашым урадам», — заявіў Трамп.

У Каракасе абвясьцілі аб прадухіленьні збройнага ўварваньня і спробы зрынуць лідэра краіны, Нікаляса Мадура. Па словах Міністэрства ўнутраных спраў Вэнэсуэлы, найміты прыбылі зь Вялікай Брытаніі на хуткасных катэрах. Як сьцьвярджаюць улады Вэнэсуэлы, падчас сутыкненьня загінулі 8 чалавек.

Па словах Нікаляса Мадура, усяго ў нядзелю былі затрыманыя 13 чалавек. Мадура таксама прадэманстраваў амэрыканскія пашпарты і іншыя пасьведчаньні асобы, якія належаць Айрану Бэры і Люку Дэнману. Паводле яго, гэтыя двое супрацоўнічалі з вэтэранам амэрыканскіх узброеных сілаў Джорданам Гудро, які ўзначальвае ў Флярыдзе ахоўную кампанію Silvercorp USA.

Сам Гудро 3 траўня ўзяў на сябе адказнасьць за гэтую апэрацыю.

Генэральны пракурор Вэнэсуэлы заявіў, што кантракт на зьвяржэньне лідэра Вэнэсуэлы ацэньваецца ў 200 мільёнаў даляраў. Ён таксама сьцьвярджаў, што бачыў подпіс лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо на кантракце. Аднак ніякіх доказаў генпракурор Вэнэсуэлы не прадставіў.

Сам Хуан Гуайдо заявіў, што ўрад Мадура спрабуе адцягнуць увагу ад падзей у краіне, у тым ліку бунту ў турме на мінулым тыдні і крывавай перастрэлкі крымінальных груповак у Каракасе ў суботу ўвечары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG