Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Менск на парад Перамогі


Аляксандар Лукашэнка прымае вайсковы парад, 2018 год
Аляксандар Лукашэнка прымае вайсковы парад, 2018 год

Аляксандар Лукашэнка назваў «хлусьнёй і фэйкам» публікацыі ў расейскіх СМІ пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі, адказваючы на пытаньні журналістаў,​ піша Беларусь сегодня». Заява прагучала падчас наведваньня Рэспубліканскага палігону для выпрабаваньня мабільных машын Аб'яднанага інстытуту машынабудавання НАН Беларусі,

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Беларусь у колькасьці тэстаў на COVІD-19 у пераліку на 1 мільён чалавек ідзе на другім месцы ў сьвеце, запэўніў Лукашэнка:

«Таму рэакцыя некаторых расейскіх СМІ — гэта хлусьня і фэйк. Я ж прасіў: мы вас не чапаем, і вы нас не чапайце».

Лукашэнка таксама раскрытыкаваў рэакцыю «на Ўсходзе» на рашэньне кіраўніцтва Беларусі правесьці ў Менску вайсковы парад 9 траўня.

«Парад пройдзе, перажывём гэта ўсё, і хваля спадзе. Калі ў твой адрас сыплюць абвінавачаньні, выстаўляюць вэрсіі, вядома, трэба рэагаваць. Але рэакцыя павінна быць своечасовай, мэтанакіраванай і адэкватнай», — падкрэсьліў ён.

Лукашэнка запрасіў кіраўнікоў іншых дзяржаў прыехаць у Менск на парад Перамогі.

«Публічна запрашаю кіраўнікоў дзяржаў, хоць бы былога Саюзу. Правільна было б сабрацца ў Менску. Рэспубліка была сьцёртая з твару зямлі, першая прыняла ўдар. Гэта жывы помнік вайне», — падсумаваў Лукашэнка, дадаўшы, што 5 траўня ў яго заплянаваная тэлефонная размова з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Лукашэнка таксама прапанаваў зрабіць так, каб убачыць беларускі парад была магчымасьць у шырокага кола тэлегледачоў, у прыватнасьці расейскіх. «Трэба папрасіць расейскае тэлебачаньне паказаць наш парад расейцам. Гэта ж нашы родныя браты», — сказаў ён.

Паводле Лукашэнкі, некаторыя прэзыдэнты могуць не прыехаць на парад нават не праз боязь чагосьці, а таму, што «трэба захаваць твар», бо «увялі ж карантын, камэнданцкую гадзіну і гэтак далей, і тут бах — у Беларусь паехалі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG