Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветная арганізацыя здароўя занепакоеная парадам у Менску


Афіцыйны прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў
Афіцыйны прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў

Пра гэта заявіў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.

«Мы вельмі занепакоеныя магчымымі нэгатыўнымі наступствамі правядзеньня такога масавага мерапрыемства ў пэрыяд эпідэміі, — сказаў ён. — Асаблівае хваляваньне выклікае магчымы ўдзел у гэтым мерапрыемстве людзей сталага ўзросту, сярод якіх адзначаецца цяжкае цячэньне хваробы і высокі ўзровень сьмяротнасьці ад COVID-19».

Бердыклычаў нагадаў, што адна з рэкамэндацый САЗ па выніках красавіцкага візыту ў Беларусь місіі экспэртаў — узмацненьне мер фізычнага дыстанцыяваньня, у прыватнасьці перанос або адмена масавых спартовых, культурных, палітычных і рэлігійных мерапрыемстваў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Вялікія зборы людзей, пры якіх немагчыма забясьпечыць дыстанцыю паміж людзьмі 1,5-2 мэтры, павышаюць рызыку перадачы вірусу і спрыяюць далейшаму пашырэньню эпідэміі», — сказаў Бердыклычев. У той жа час ён падкрэсьліў, што рашэньне адносна выкананьня рэкамэндацый САЗ зьяўляецца прэрагатывай ураду краіны.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG