Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Заганяць ня будзем. Але людзей будзе шмат», — Лукашэнка пра парад 9 траўня


Аляксандар Лукашэнка

Масавыя мерапрыемствы да Дня Перамогі рыхтаваліся даўно, яшчэ з канца мінулага году, і ў Беларусі ня будуць адмяняць ніводнае зь іх, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў падчас перамоваў у фармаце відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам.

«Мы вывучалі шмат варыянтаў. Але я прыйшоў пасьля вывучэньня ўсёй інфармацыі да такой высновы, што мы ня можам адмяніць ні адно з гэтых мерапрыемстваў. Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзеньня гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды ня цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі «не дурныя, каб станавіцца ў позу і дэманстраваць сваю крутасьць», але нягледзячы на тое, што «ні адно прадпрыемства, ніводную краму, рэстаран не закрылі, ні адзін кінатэатар, мы ўсё ж такі маем больш-менш нармальную абстаноўку».

Як дадаў кіраўнік Беларусі, у сувязі з каранавірусам ён «упершыню за 20 зь лішнім гадоў» не задаволіў просьбу вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны адвезьці іх на парад.

Таксама ў размове з Дадонам Лукашэнка заявіў, што гатовы арганізаваць саміт ЕАЭС, які плянавалі правесьці ў Менску 19 траўня, у любым фармаце, але сам асабіста лічыць магчымай вочную сустрэчу і ня бачыць для гэтага перашкодаў, а што да відэаканфэрэнцый, дык «над намі ўжо людзі пачынаюць сьмяяцца; калі мы хочам сур’ёзна абмеркаваць пытаньні, можна сабрацца тут і абмеркаваць сам-насам».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG