Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў і сэпаратысты дамовіліся пра новы абмен вязьнямі. ВІДЭА


Данецк, травень 2020
Данецк, травень 2020

Кіеў і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік Данбасу дамовіліся пра новы абмен затрыманымі і зьняволенымі. Раней АБСЭ заяўляла, што ён пройдзе ў фармаце «ўсіх вызначаных на ўсіх вызначаных». Ужо сфармаваныя пайменныя сьпісы.

Бакі канфлікту павінны зацьвердзіць іх падчас наступнага пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы. Дата сустрэчы пакуль не паведамляецца.

У сьнежні летась пасьля двухгадовага перапынку Кіеў і прарасейскія сэпаратысты правялі вялікі абмен вязьнямі. Самаабвешчаныя «ДНР» і «ЛНР» вызвалілі 76 чалавек, Украіна адправіла на непадкантрольную тэрыторыю 124 зьняволеных. Апошні абмен адбыўся ў сярэдзіне красавіка. Украіна настойвае, што на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях утрымліваюцца яшчэ некалькі сотняў чалавек.

МЗС Украіны раней заявіла, што пасьля аднаўленьня кантролю над Данбасам адміністрацыі самаабвешчаных рэспублік будуць ліквідаваныя. Вяртаньне непадкантрольных тэрыторый Кіеву павінна адбыцца да канца году, лічаць у офісе прэзыдэнта Ўкраіны.

Краіны Захаду абвінавачваюць Расею ў падтрымцы ўзброеных сэпаратыстаў. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня заявіла, што санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Масквы будуць захоўвацца да таго часу, пакуль ня будзе дасягнуты прагрэс ва ўрэгуляваньні ўкраінскага канфлікту.

Мэркель падкрэсьліла, што будзе выкарыстоўваць старшынства Нямеччыны ў ЭЗ для далейшага дыялёгу з Расеяй. Масква падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG