Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BBC: звыш 1200 фэйкавых акаўнтаў у сацсетках распаўсюджваюць кітайскую прапаганду


Больш чым 1200 фэйкавых акаўнтаў у сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, YouTube) даюць адмоўныя паведамленьні пра людзей, якія крытычна ставяцца да Кітаю ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй. Адначасова гэтыя акаўнты хваляць Пэкін за яго рэакцыю на пандэмію.

Пра гэта паведамляе BBC, спасылаючыся на сваё журналісцкае дасьледаваньне.

BBC удакладняе, што, хоць няма канчатковых доказаў, што гэтыя акаўнты зьвязаныя з кітайскім урадам, яны маюць рысы, вельмі падобныя да аналягічнай дзяржаўнай інфармацыйнай апэрацыі з Кітаю, якую Facebook і Twitter выдалілі летась.

Раскрытыя BBC акаўнты таксама маюць падабенства да пракітайскай спам-сеткі, якая атрымала мянушку Spamouflage Dragon за тое, што рассылала ў сацыяльных сетках кітайскую палітычную прапаганду і адначасова спам крытыкам Кітаю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG