Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Рэкса Тылерсана на пасадзе дзяржаўнага сакратара.
Суд у Кіраве выбраў расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму меру стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе. Аднак ён яе ня даў.
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі назваў увядзеньне Расеяй памежнай зоны на мяжы зь Беларусьсю «крокам Масквы да ўсталяваньня паўнавартаснай мяжы».
Аглядальнік Аляксандар Алесін назваў увядзеньне памежнага кантролю Расеяй на мяжы зь Беларусьсю аднабаковымі дзеяньнямі ў адказ на аднабаковыя дзеяньні.
На афіцыйным сайце аблвыканкама некалькі тыдняў таму разьмясьцілі апытанку: «Як, на вашу думку, зьмянілася сацыяльна-эканамічная сытуацыя ў вашым рэгіёне?»
Экспэрт у галіне памежнай службы Аляксандар Цішчанка адзначыў, што памежная зона лічыцца тэрыторыяй асаблівага рэжыму, тут дзейнічаюць асаблівыя правілы ўезду, знаходжаньня і рэгістрацыі.
1 лютага ў Менску адбылося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Прадстаўнік прэс-службы дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі ў размове з карэспандэнтам Свабоды так выказаўся адносна распараджэньня дырэктара ФСБ Расеі ўсталяваць памежную зону на мяжы зь Беларусьсю.
Расея ўстанавіла памежную зону на межах Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласьцей зь Беларусьсю ў адпаведнасьці з загадам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, перадае «Інтэрфакс».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў намінанта ў Вярхоўны суд ЗША — ім стаў Ніл Горсач, судзьдзя Фэдэральнага апэляцыйнага суду ў Дэнвэры, штат Каларада.
Двум афіцэрам Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ) і супрацоўніку «Лябараторыі Касьперскага» выстаўленыя абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на адваката Івана Паўлава.
Дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўска-Гузы пракамэнтавала Свабодзе заяву дзяржсакратара МЗС Польшчы Марэка Зюлкоўскага наконт спыненьня дамовы аб фінансаваньні Белсату.
Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў Свабодзе выказваньне міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса на тэму беларускага сувэрэнітэту.
Хто адказны за пагаршэньне сытуацыі на Данбасе і якімі могуць быць наступствы баёў паблізу Аўдзееўкі? Сытуацыю для Свабоды камэнтуюць экспэрты з Кіева і Масквы.
У 2016 годзе колькасьць жыхароў Літвы, якія рэгулярна глядзяць расейскія тэлеканалы, паменшала амаль на траціну ў параўнаньні з папярэднім годам.
Польска-беларускае супрацоўніцтва павінна разьвівацца невялікімі крокамі, але пасьлядоўна, лічыць сьпікер Сэнату Польшчы.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША пацьвердзіў, што каля 900 службовых асобаў гэтага ведамства па ўсім сьвеце пратэстуюць супраць часовай забароны прэзыдэнта Дональда Трампа на ўезд уцекачоў, а таксама гасьцей зь сямі пераважна мусульманскіх краінаў.
Лідзія Ярмошына агучыла Свабодзе некаторыя магчымыя зьмены выбарчага заканадаўства.
У сталіцы Ўкраіны разьвітваюцца з вайскоўцамі, якія загінулі 29 студзеня непадалёк ад Аўдзееўкі на Данбасе. У гэтым раёне на ўсходзе Ўкраіны абвешчанае надзвычайнае становішча пасьля інтэнсіўных абстрэлаў і баёў з сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея.
Падчас першага пасяджэньня аргкамітэту правядзеньня Дня Волі, якое адбылося 31 студзеня ў Менску, вызначылі, што асноўнымі лёзунгамі акцыі «Дзень Волі — 2017» будуць «Разам — за Незалежнасьць» і «Не народ для ўраду, а ўрад для народу».
«Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэньня „Белсату“ ўжо скасаваная» — напісаў у артыкуле для газэты Rzeczpospolita дзяржсакратар у справах бясьпекі, усходняй і эўрапейскай палітыкі МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі.
Журналісту Грамадзкага тэлебачаньня Данбасу Віталю Сізову, якога ўначы затрымалі менскія міліцыянты, загадана цягам дня пакінуць Менск.
Краіны — чальцы АБСЭ заклікаюць Расею несьці адказнасьць за рэжым спыненьня агню на Данбасе і выкананьне менскіх дамоўленасьцяў, гаворыцца ў паведамленьні пастаяннага прадстаўніцтва Ўкраіны пры АБСЭ па выніках экстранага паседжаньня.
А 15-й гадзіне 1 лютага ў Менску мае адбыцца паседжаньне трохбаковай кантактнай групы ўрэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Рада Бясьпекі ААН з ініцыятывы ўкраінскага боку прыняла заяву, у якой асудзіла выкарыстаньне цяжкага ўзбраеньня на Данбасе і выказала падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.
У аўторак тры штаты абвясьцілі, што аспрэчваюць у судах законнасьць прэзыдэнцкага ўказу Дональда Трампа, згодна зь якім прыпынены ўезд у ЗША грамадзянаў сямі краінаў і спынены на нявызначаны час прыём у краіну сырыйскіх уцекачоў.
Інцыдэнт адбыўся ў гатэлі, дзе спынілася здымачная група незалежнага ўкраінскага тэлеканалу, які вяшчае на Данбас. Ад Віталя Сізова запатрабавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі з-за расейскіх сьпісаў непажаданых асоб.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пакіне ў сіле ўказ ранейшага лідэра краіны Барака Абамы супраць дыскрымінацыі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці пры ўладкаваньні на працу.
Улады ЗША дазволілі ўехаць у краіну больш, як 870 уцекачам. Пра гэта абвясьціў кіраўнік мытнай і памежнай службы ЗША Кэвін Макалінан.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэрміновае пасяджэньне зь сілавікамі з нагоды абвастрэньня сытуацыі на Данбасе ў раёне Аўдзееўкі.
У брытанскім парлямэнце пачаліся дэбаты наконт законапраекту аб выхадзе краіны з Эўрапейскага Зьвязу.
«Калі Амэрыка спасуе перад Масквой ды пойдзе на гешэфт з Пуціным і пакіне Ўкраіну без дапамогі, то ўсё станоўчае, што робіць і зьбіраецца рабіць Трамп у Амэрыцы, ужо ня будзе мець для нас ніякага значэньня», кажа Зянон Пазьняк.
Эўрапейскі Зьвяз 31 студзеня заклікаў да «неадкладнага спыненьня баёў» у раёне Аўдзееўкі блізу Данецку.
Цэнтравыбаркам абагульніць прапановы наконт карэктаваньня выбарчага заканадаўства і прадставіць іх кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Арыштаваныя па справе аб дзяржаўнай здрадзе супрацоўнікі Цэнтру інфармацыйнай бясьпекі (ЦІБ) ФСБ абвінавачваюцца ў супрацоўніцтве з ЦРУ ЗША, паведамляе «Інтэрфакс».
Неадкладна спыніць будоўлю Астравецкай АЭС патрабавалі ўдзельнікі круглага стала, арганізаванага Беларускай хрысьціянскай дэмакратыяй.
Пра тое, што такі форум адбудзецца, паведаміў у Твітэры кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі пасьля сустрэчы з маршалкамі ваяводзтваў (кіраўнікамі рэгіянальнага самакіраваньня).
Міністэрства замежных справаў Чэхіі заявіла, што невядомыя хакеры ўзламалі яго сэрвэры і атрымалі доступ да электроннай пошты дзясяткаў супрацоўнікаў ведамства.
Міліцыянты загадалі супрацоўніку «Гараўтамоста» зьняць плякаты ўдзельнікаў флэшмобу супраць бязглуздых падаткаў са сьцяны падземнага пераходу ў Менску на плошчы Якуба Коласа.
На круглым стале «Спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі!», які арганізавала партыя БХД, актывісты Антыядзернага руху прапанавалі зьмяніць назву традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» на «Астравецкі шлях», каб прыцягнуць больш увагі да праблемаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
Грамадзкая арганізацыя «Альтэрнатыва» ладзіць у цэнтры Менску флэшмоб на тэму новых падаткаў.
Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый правядзе тэрміновае пасяджэньне 31 студзеня па ініцыятыве ЗША ў сувязі з выпрабаваньнямі Іранам балістычнай ракеты.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у кіраўніцтве Мінэканомікі. Некаторыя новыя прызначэнцы раней былі вядомыя заявамі пра неабходнасьць структурных рэформаў.
Графалягічная экспэртыза пацьвердзіла, што Лех Валэнса, былы прэзыдэнт Польшчы і колішні лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць», уласнаручна напісаў і падпісаў абавязаньне сакрэтна супрацоўнічаць з камуністычнай службай бясьпекі у першай палове 1970-х.
Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» Аляксей Мілер адзначае 55-годзьдзе 31 студзеня. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, як перадае ягоная прэс-служба, павіншаваў Мілера
Зранку 31 студзеня жанчына забралася на будаўнічы кран у менскім раёне Лебядзіны, паведамляюць беларускія СМІ. Яна пагражала скінуцца, калі ейнай сям’і не дадуць справядлівую кампэнсацыю за знос жытла, ды ратаўнікі ўгаварылі яе зьлезьці.
Праз абвастрэньне баёў ля гораду Аўдзееўкі Данецкай вобласьці цягам дня рыхтуюцца эвакуяваць да 8 тысяч чалавек.
У рэйтынгу «Свабода ў сьвеце — 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House Беларусь залічаная да несвабодных краінаў.
Міністэрства замежных спраў Украіны зьвярнулася да міжнародных партнэраў з просьбай узмацніць палітыка-дыпляматычны ціск на Расею для таго, каб спыніць небясьпечную эскаляцыю ў Данбасе і пазьбегнуць гуманітарнай катастрофы ў рэгіёне.
Прэзыдэнт Трамп звольніў кіраўніцу міністэрства юстыцыі, якая зьяўляецца таксама генэральным пракурорам, за адмову абараняць у судах ягоны ўказ аб прыпыненьні допуску ў ЗША уцекачоў і грамадзянаў 7 краінаў.
Загрузіць яшчэ