Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША склікаюць Раду бясьпекі ААН у сувязі з ракетнымі выпрабаваньнямі Ірану


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый правядзе тэрміновае пасяджэньне 31 студзеня па ініцыятыве ЗША ў сувязі з выпрабаваньнямі Іранам балістычнай ракеты.

Місія ЗША пры ААН абвясьціла, што ў сувязі з тым, што 29 студзеня Іран зрабіў запуск балістычнай ракеты сярэдняй далёкасьці, Вашынгтон папрасіў тэрміновай сустрэчы Рады бясьпекі.

Гэта быў першы запыт, зроблены Злучанымі Штатамі пасьля таго, як новы амбасадар ЗША ў ААН Нікі Гейлі заступіла на пасаду на мінулым тыдні.

Прадстаўнікі ЗША заявілі, што хочуць паддаць апошнія выпрабаваньні Іранам ракеты пад развагу Рады бясьпекі ААН, паколькі яны лічаць, што гэтыя выпрабаваньні парушылі рэзалюцыю ААН, якая забараняе Ірану ствараць ракеты, прызначаныя для пераносу ядзерных боегаловак.

Старшыня Камітэту па замежных справах Сэнату ЗША Боб Коркер асудзіў апошняе выпрабаваньне ракет Іранам.

«Больш Ірану ня будзе давацца права на неаднаразовыя парушэньні, зьвязаныя з балістычнымі ракетамі, на далейшую падтрымку тэрарызму, парушэньні правоў чалавека, а таксама іншыя варожыя дзеяньні, якія пагражаюць міжнароднаму міру і бясьпецы» — сказаў ён.

Ізраіль таксама заклікаў Раду Бясьпекі пакараць Іран за правядзеньне выпрабаваньняў. Аднак у мінулым Расея і Кітай блякавалі любыя санкцыі, якія прапаноўваліся ў сувязі з выпрабаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG