Палата лордаў парлямэнту Вялікабрытаніі ўхваліла папраўку ў законапраект аб пачатку працэдуры выхаду з Эўразьвязу.
Тылерсан зрабіў гэтую заяву на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваім выступе ў Кангрэсе выказаў меркаваньне, што саюзьнікі па NATO «пачынаюць» выконваць свае фінансавыя абавязаньні па вайсковых выдатках.
Старшыня камітэту па СНД Дзяржаўнай думы Расеі Леанід Калашнікаў заявіў, што калі эскаляцыя канфлікту ў Данбасе працягнецца, а Ўкраіна пяройдзе да актыўных баявых дзеяньняў, тады з боку Расеі магчымыя любыя рашэньні.
Бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў павінен зьявіцца ў міліцыю 5 сакавіка ў час, калі ў Берасьці заплянаваны чарговы «Марш недармаедаў».
Ці ўяўляюць сабой небясьпеку для незалежнасьці Беларусі па-прарасейску настроеныя ўдзельнікі акцыяў пратэсту? Ці можа Расея скарыстацца гэтымі пратэстамі? Ці лепш Лукашэнка, чым Расея, ці Лукашэнка — гэта і ёсьць Расея?
Блякада паставак вугалю з тэрыторый Данбасу, якія кантралююць сэпаратысты, нявыгадная Ўкраіне, бо змушае ўкраінскія прадпрыемствы закупляць вугаль у Расеі, — заявіў прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман у інтэрвію праекту Радыё Свабода «Настоящее время».
Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) атрымаў на мінулым тыдні адказ на звароты ў Адміністрацыю прэзыдэнта і Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнем скасаваць дэкрэт № 3 і «падатак на дармаедаў».
Будаўнічыя работы каля Курапатаў прыпыненыя на тыдзень, лягер застаецца, пакуль ня будзе рашэньня пра афіцыйнае спыненьне будоўлі. Пра гэтыя і іншыя падзеі — у выніках дня ад Радыё Свабода.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Грузіі Гіёргі Маргвэлашвілі 1 сакавіка падчас перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце «сам-насам».
Генэрал ЗША Бэн Годжэс заклікаў Расею забясьпечыць празрыстасьць вайсковых вучэньняў «Захад-2017», якія маюць адбыцца на тэрыторыі Беларусі ў верасьні.
Кандыдат на пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі (Director of National Іntelligence) Дэн Коўтс, вылучаны на гэты пост прэзыдэнтам Дональдам Трампам, паабяцаў падтрымліваць расьсьледаваньне спробаў Расеі паўплываць на ход прэзыдэнцкіх выбараў у 2016 годзе.
Калі сытуацыя вакол Курапатаў ня вырашыцца, то стане адной з тэмаў вулічных акцыяў 15 і 25 сакавіка. Калі ж яна абвострыцца, то гэтая тэма выйдзе на першы плян.
Эўрапейская стратэгія ў дачыненьні да Беларусі павінна матываваць беларускія ўлады да пераменаў, а не да кансэрвацыі сытуацыі, — заявілі падчас сустрэчы ў Менску з дэпутатам Бундэстагу лідэры беларускай апазыцыі.
Беларусь з найвялікшай павагай ставіцца да Грузіі і яе народу, заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня на перамовах з прэзыдэнтам Грузіі Гіёргі Маргвэлашвілі, якія праходзяць у фармаце «сам-насам».
Амбасада Ўкраіны ў Менску выступіла з камэнтаром да ўчарашняй заявы міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча, пра тое што ён ня ведае пісьменьніка Сяргея Жадана.
У беларуска-расейскіх стасунках ёсьць узаемнае разуменьне неабходнасьці знаходзіць разьвязкі ў праблемных пытаньнях.
1 сакавіка пачынаецца афіцыйны візыт прэзыдэнта Грузіі Гіёргія Маргвэлашвілі, які прыбыў у Беларусь напярэдадні вечарам.
Вашынгтон і Масква не вядуць падрыхтоўкі сустрэчы Дональда Трампа і Ўладзімера Пуціна, піша выданьне Wall Street Journal са спасылкай на неназванага высокапастаўленага прадстаўніка адміністрацыі ЗША.
На прыём да старшыні Менскага гарвыканкаму Андрэя Шорца запісаныя чатыры актывісты абароны Курапатаў.
У сваім звароце да Кангрэсу прэзыдэнт ня згадваў Расею і канфлікт ва Ўкраіне.
Супрацоўнік грузінскай службы Радыё Свабода Коба Ліклікадзэ на просьбу Беларускай Свабоды камэнтуе сёньняшні візыт у Менск прэзыдэнта Грузіі Гіёргія Маргвэлашвілі.
Расея і Кітай заблякавалі прыняцьце ў Радзе Бясьпекі ААН праекту рэзалюцыі, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Сырыі за напад з ужываньнем атрутных рэчываў.
У кватэрах дзьвюх расейскіх праваабаронцаў, былых сябраў Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы, адбыліся ператрусы.
Міністэрства юстыцыі Ўкраіны зарэгістравала партыю Міхаіла Саакашвілі «Рух новых сіл».
Чаму слаба чуваць голас людзей мастацтва і літаратуры ў падтрымку абаронцаў Курапаты і якія пэрспэктывы перамоваў з уладамі?
Беларусь у 2016 годзе атрымоўвала 96 працэнтаў імпартаванай зброі з Расеі. Такія зьвесткі ўтрымліваюцца ў базе дадзеных Стакгольмскага міжнароднага інстытуту праблемаў міру (SIPRI).
Падчас наведваньня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплянтацыі органаў і тканак Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер уключыць у школьныя падручнікі новы погляд на станаўленьне беларускай дзяржаўнасьці ў IX стагодзьдзі.
100-гадовы юбілей расейскай рэвалюцыі актуалізаваў цікавасьць да самога фэномэну рэвалюцыі. З чаго раптам здараюцца гэтыя катаклізмы, калі ніхто іх не прадказвае? Ці можна іх прадухіліць? Як ацэньваць рэвалюцыі і іх вынікі? Як сьвята народаў ці як вялізную трагедыю? Адказы дадзеныя ў тысячах кніг, аднак пытаньні застаюцца.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 28 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў сытуацыю вакол Курапатаў.
На зварот слонімцаў да Палаты прадстаўнікоў з патрабаваньнем зраўняць на практыцы статус беларускай мовы з расейскай у заканадаўчай сфэры і выдаваць прынятыя парлямэнтам законы па-беларуску, прыйшоў адмоўны адказ.
У базу дадзеных замежных грамадзян, непажаданых для знаходжаньня на тэрыторыі Расеі ці Беларусі, унесена 1,7 млн чалавек, у тым ліку 350 тысяч грамадзян Украіны.
Старшыня руху «За свабоду» патрабуе лічыць вынікі паседжаньня камісіі па ўнясеньні зьменаў у плян дэталёвага плянаваньня несапраўднымі, правесьці паўторнае грамадзкае абмеркаваньне і прыпыніць будаўніцтва на ўчастку каля Курапатаў да атрыманьня вынікаў гэтага абмеркаваньня.
Партыя БНФ, рух «За свабоду» і кампанія «Гавары праўду» ня бралі ўдзелу ў арганізацыі першых «Маршаў недармаедаў». Але цяпер падкарэктавалі свае пазыцыі.
Упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Тацяна Маскалькова заявіла «Вестям», што ўказ прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб прызнаньні ў Расеі дакумэнтаў жыхароў так званых «ДНР» і «ЛНР» — «вымушаная гуманітарная акцыя».
Сёлета ініцыятарам вылучэньня стаў дырэктар навукова-дасьледчага інстытута Офіса міру Базэля ў Швайцарыі Алін Варэ «за неверагодныя намаганьні ў зьнішчэньні ядзернай зброі».
Стратэгія прадугледжвае таксама меры процідзеяньня іншым экстрэмісцкім групоўкам.
Былы літоўскі афіцэр і грамадзянін Расеі атрымалі 5 і 10 гадоў турмы адпаведна. Інфармацыя пра літоўскую армію і паветраныя сілы НАТО каштавала ад 500 да 1000 эўра.
Ураджэнец бразыльскага гораду Сан-Паўлу Рафаэль Маркес Лусваргі ваяваў у Данбасе на баку самаабвешчаных рэспублік каля году. У 2016-м яго арыштавалі ва Ўкраіне і асудзілі на 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» заклікае стварыць у Курапатах Усебеларускі мэмарыял памяці і смутку, які будуць наведваць і актывісты «Маладога Фронту», і актывісты БРСМ.
Амэрыканскі сэнатар Марка Рубіё прапанаваў назваць вуліцу насупраць амбасады Расеі ў Вашынгтоне імем забітага апазыцыянэра Барыса Нямцова.
Абаронцам Курапатаў прапанавалі 1 сакавіка абмеркаваць сытуацыю з будаўніцтвам бізнэс-цэнтра ў Менгарвыканкаме з удзелам старшыні выканкаму Андрэя Шорца і адпаведных спэцыялістаў.
Прэзыдэнт накіраваў у фэдэральныя ведамствы свае прапановы наконт дзяржвыдаткаў.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што перадало ў Белы дом папярэдні плян, як нанесьці паразу экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».
У лягеры абаронцаў Курапатаў ля будаўнічай пляцоўкі ў Зялёным Лузе побач з мэмарыялам «Курапаты» ноччу заставалася каля 20 чалавек.
Улады дзяржавы Кірыбаці афіцыйна адмовіліся перадаць некалькі выспаў пад праект аднаўленьня Расейскай імпэрыі ў Ціхім акіяне, паведамляе PNGnews (навінны рэсурс Папуа-Новай Гвінэі).
Журналіст Радыё Свабода Сяргей Хазаў-Касія сустрэўся з вызваленым з расейскай калёніі Ільдарам Дадзіным, катаваньне якога за кратамі атрымала шырокі розгалас ня толькі ў Расеі.
Доўг беларускіх кампаній за пастаўлены Расеяй газ дасягнуў амаль 600 мільёнаў даляраў, заявіў расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін па выніках перагавораў у Душанбэ з кіраўніком Таджыкістану Эмамалі Рахмонам паабяцаў, што Расея і Таджыкістан «вырашаць праблему», зьвязаную з забаронай на ўезд у РФ высланых грамадзян гэтай краіны.
У Беларусі цэнтры часовага ўтрыманьня незаконных мігрантаў будуць створаныя ў Віцебску, Гомлі і Лідзе.
Загрузіць яшчэ