Міністэрства замежных спраў Украіны запрасіла амбасадара Нямеччыны Эрнста Райхеля для тлумачэньняў у сувязі з заявамі аб урэгуляваньні ўзброенага канфлікту ў Данбасе.
Як будуць складвацца стасункі паміж Беларусьсю і Расеяй? Якія «чырвоныя лініі» Крамля для Беларусі, і ці мяняюцца яны з цягам часу? Што ня зьменіцца ў двухбаковых стасунках?
Рэфэрэндум аб перайменаваньні Паўднёвай Асэтыі (ПА) пройдзе 9 красавіка. Лідэр сэпаратысцкага кіраўніцтва Паўднёвай Асэтыіі Леанід Цібілаў падпісаў адпаведны ўказ 6 лютага.
«Гавары праўду» распачала кампанію пэрсанальных зваротаў да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адмяніць дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». Таксама актывісты зьвярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай накіраваць у Канстытуцыйны суд запыт аб праверцы дэкрэту № 3 на прадмет яго адпаведнасьці Канстытуцыі.
4 лютага шэсьць прарасейскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі расейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Расеяй і абражалі краіны Захаду.
Рассельгаснагляд ня бачыць прычын для хваляваньня з нагоды заяў МУС Беларусі, якое праводзіць шэраг праверак у дачыненьні да чыноўнікаў расейскай службы і працягвае заяўляць у правамернасьці сваіх рашэньняў адносна паставак сельгаспрадукцыі зь Беларусі, заявіла прэс-сакратар ведамства Юлія Мэлана.
Здымаць санкцыі з Расеі пакуль рана, бо сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны застаецца нездавальняючай, а ўмовы менскіх пагадненьняў не выконваюцца.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі на сваім пасяджэньні 7 студзеня вырашыў паўторна падаць заяўку на правядзеньне шэсьця ў Менску.
Чым больш людзі чытаюць навіны і дзеляцца імі, тым больш будзе ўзьнікаць фальшывых, хлусьлівых, ці, як цяпер кажуць, фэйкавых навінаў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала заяву пра тое, што цяпер праводзіцца шэраг праверак «па дзеяньнях, якія зьмяшчаюць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 249 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ( „Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта“)».
Разьмяшчэньне сілаў НАТО ў Літве выразна дэманструе, што заходні ваенны альянс моцны і адзіны, заявіла ў аўторак прэзыдэнт краіны Даля Грыбаўскайце падчас цырымоніі з нагоды прыбыцьця нямецкага батальёна ў горад Рукла.
Мэхман Аліеў, дырэктар азэрбайджанскага інфармацыйнага агенцтва Turan, лічыць, што блогеру Аляксандру Лапшыну, якога прымусова вышлюць зь Менску ў Баку, «нічога сур’ёзнага» не пагражае.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з губэрнатарам Кастрамской вобласьці Расеі выказаў абурэньне забаронамі паставак у Расею беларускіх прадуктаў, а таксама зноў успомніў расейскага віцэ-прэм’ера Сяргея Данкверта, супраць якога раней загадаў распачаць крымінальную справу.
Яраслаў Качынскі, лідэр польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», сказаў, што Польшча ня можа зьмірыцца з тым, каб ва Ўкраіне «будавалі культ людзей, якія ўчынілі генацыд супраць палякаў».
Робэрт Крафт, уладальнік каманды амэрыканскай футбольнай лігі «New England Patriots», расказаў тэлеканалу Fox News, што ня траціць надзеі вярнуць сабе пярсьцёнак пераможцы Супэркубка, які прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін узяў у яго яшчэ ў 2005 годзе.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына сёньня сказала Свабодзе, што не выключае правядзеньня рэфэрэндуму пра зьмены ў Канстытуцыі адначасова зь мясцовымі выбарамі, заплянаванымі на люты 2018 году.
Вядучы амэрыканскага тэлеканалу Fox News, журналіст Біл О’Рэйлі заявіў, што ня мае намеру ў бліжэйшыя гады прыносіць прабачэньні за сваё выказваньне ў адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Раз ці два на тыдзень групы да 50 чалавек таемна караліся сьмерцю праз павешаньне, целы хаваліся ў масавых магілах. Сьмяротныя «выракі» выносіліся «ваенна-палявым судом» за 1-3 хвіліны.
У нядзельным інтэрвію прэзыдэнт зноў выказаўся ў абарону расейскага лідэра.
Экспэрты ў Астане абмяркоўваюць шляхі ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адзначыў, што палітыка санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі застанецца нязьменнай да поўнага выкананьня менскіх пагадненьняў.
Ці зьвязана гэта з новым прэзыдэнтам ЗША?
Чаму Лукашэнка не адкінуў прапанову Алены Анісім аб стварэньні ў Беларусі Нацыянальнага ўнівэрсытэту?
Кандыдат у прэзыдэнты ад францускіх правацэнтрыстаў Франсуа Фіён у панядзелак 6 лютага склікаў прэс-канфэрэнцыю, каб патлумачыць сытуацыю вакол публікацыяў пра нібыта фікцыйнае працаўладкаваньне жонкі ў якасьці ягонай парлямэнцкай памочніцы.
Расея адкідае абвінавачваньні, выказаныя кіраўніком Беларусі падчас «вялікай размовы».
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заклікаў ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану праз выпрабаваньне гэтаю дзяржаваю ракетаў сярэдняй далёкасьці.
У Гішпаніі пачаўся суд над былым кіраўніком ураду Каталёніі. Артура Маса абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай з-за таго, што ён арганізаваў нефармальны рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну.
Кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў Свабодзе сёньняшнюю заяву Фэдэральнай службы бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. ФСБ патлумачыла сёньня, што не плянуе ўводзіць кантроль на мяжы зь Беларусьсю.
Кіраўніцтва Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі 6 лютага вырашыла дапамагчы Таварыству беларускай мовы імя Францыска Скарыны грашыма на аплату арэнды памяшканьня і выданьне газэты «Наша слова».
Некалькі дзясяткаў жыхароў Баранавічаў прыйшлі сёньня да мясцовай падатковай інспэкцыі, дзе ладзіўся збор подпісаў за адмену дэкрэту № 3 аб дармаедзтве. Актывісты перадалі сабраныя подпісы ў інспэкцыю, а таксама баранавіцкім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Блогер Аляксандр Лапшын абскардзіў у Вярхоўным судзе Беларусі сваю экстрадыцыю ў Азэрбайджан.
Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны і яго партнэры з баварскага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу (ХСС) вылучылі Ангелу Мэркель адзіным кандыдатам на маючых адбыцца ў верасьні выбарах у Бундэстаг.
Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы плянуе наведаць Беларусь, паведамляе сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў прапанаваў уладзе стварыць батальён з добраахвотнікаў «Машэка» і абвясьціць у яго набор. На думку актывіста, Расея пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі.
У адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі будзе скарочана каля 30% дзяржаўных службоўцаў, заявіла журналістам яе кіраўніца Натальля Качанава. Аптымізацыя пачнецца ад 1 траўня.
У 1990 — 1991-гадах адбыліся падзеі, якія тады здаваліся выпадковымі — але сёньня лягічна кладуцца ў нашу найноўшую гісторыю.
Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў назваў абразьлівай рэпліку журналіста тэлеканалу Fox News, які падчас інтэрвію прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа назваў расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна «забойцам».
У ЗША каля 60 тысячаў візаў былі часова анулявана ў сувязі з іміграцыйным указам прэзыдэнта Дональда Трампа. Пра гэта паведамілі ў Дзярждэпартамэнце краіны.
4 лютага на плошчу Незалежнасьці ў Менску зь пікетам выйшлі 6 актывістаў незарэгістраванай у Беларусі прарасейскай арганізацыі НОД «Национальное освободительное движение».
Усяго 400 ваеннаабавязаных будуць прызваныя цягам некалькіх дзён у дзьве вайсковыя часткі — у 231 артылерыйскую брыгаду і адну з мэханізаваных брыгад, якія камплектуюцца прызыўнікамі Менску, а таксама Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцей.
Ад 6 лютага афіцыйна зьявілася памежная зона на мяжы Беларусі і Расеі. Такое рашэньне прыняў дырэктар ФСБ Расеі 29 сьнежня 2016 году. Раней памежных зонаў на межах субʼектаў Расеі зь Беларусьсю не было, цяпер зоны вызначаны ў Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай абласьцях.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме ўдзел у сустрэчы лідэраў краін—чальцоў NATO, якая адбудзецца ў канцы траўня ў адной з эўрапейскіх краін.
Па словах віцэ-прэзыдэнта, пытаньне аб працягу або адмене санкцыяў будзе вырашацца ў залежнасьці таго, «ці ўбачым мы зьмены ў пазыцыі Расеі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апынуўся пад агнём крытыкі з боку як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў за камэнтары, якія ён даў у дачыненьні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Лідэр францускай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн абвясьціла пра пачатак сваёй прэзыдэнцкай кампаніі. Выступаючы перад прыхільнікамі ў горадзе Ліёне, яна паабяцала змагацца з глябалізацыяй і ісламскім фундамэнталізмам.
Мінабароны ўдакладніла, што замоўленыя «каля 4.000 вагонаў» — перавозкі ў абодва бакі: 2.000 вагонаў ідуць у раён правядзеньня вучэньняў, 2.000 — у зваротны бок.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс не выключае паслабленьня ці поўнай адмены санкцый у дачыненьні да Расеі. Пра гэта ён сказаў у праграме амэрыканскага тэлеканала ABC News.
Урад Румыніі пасьля пратэстаў адмяніў указ, які часткова дэкрыміналізаваў карупцыйныя злачынствы. У нядзелю румынскі ўрад правёў экстранную нараду.
Беларусь уваходзіць у Эўразійскі эканамічны саюз, але толькі адна беларуская мова не абавязковая ў гэтым саюзе ў сфэры гандлю і паслугаў.
У чым былі асаблівасьці сёлетняй сустрэчы кіраўніка дзяржавы з публікай? За што Аляксандар Лукашэнка палюбіў Яраслава Раманчука? Ці пасадзіць кіраўнік Беларусі ў турму старшыню Рассельгаснагляду Сяргея Данквэрта?
Загрузіць яшчэ