Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкс Тылерсан зацьверджаны на пасадзе дзяржсакратара ЗША


Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Рэкса Тылерсана на пасадзе дзяржаўнага сакратара.

За былога кіраўніка ExxonMobil галасавалі 56 сэнатараў, супраць былі 43.

Гэтае рашэньне прынятае на фоне напружанасьці паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі ў Кангрэсе ў сувязі зь нядаўнім указам прэзыдэнта Дональда Трампа па іміграцыі, які часова забараняе ўезд у ЗША грамадзянам сямі краін з мусульманскай большасьцю.

Новы дзяржсакратар атрымае ў спадчыну шэраг глябальных праблем і выклікаў — у прыватнасьці, грамадзянскую вайну ў Сырыі, ядзерныя амбіцыі Паўночнай Карэі і рост ціску з боку Кітая і Расеі.

На пасадзе кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі Тылерсан сутыкнецца і зь неабходнасьцю вырашаць такія адносна новыя праблемы, як рост напружанасьці ў адносінах з Мэксікай з прычыны пытаньня аб фінансаваньні будаўніцтва сьцяны, абяцанай прэзыдэнтам Трампам, і іміграцыйнай забароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG