Апошні не арыштаваны расейскімі ўладамі ўдзельнік хакерскай групы «Шалтай-Болтай» 8 лютага назваў сваё імя інтэрнэт-выданьню «Фонтанка».
Група сэнатараў ЗША прапануе законапраект, які ўскладніць магчымасьць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа скасаваць санкцыі супраць Масквы, уведзеныя праз расейскую агрэсію ва Украіне.
8 лютага прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку.
Галоўная тэма стэнда амбасады Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі на Менскім міжнародным кніжным кірмашы — амэрыканскія нобэлеўскія ляўрэаты па літаратуры. У цэнтры экспазыцыі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2016 году Боб Дылан, ягоныя кнігі, дыскі, кружэлкі.
Расейскае агенцтва «РИА Новости» распаўсюдзіла паведамленьне Генпракуратуры Беларусі аб выдачы Азэрбайджану расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына.
Каля пасольства Беларусі ў сталіцы Армэніі адбыўся пікет супраць выдачы зь Беларусі Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына.
Жонка блогера Аляксандра Лапшына, паводле прадстаўніка консульскага аддзелу амбасады Расейі ў Менску, шакаваная нагэтулькі хуткай выдачай яе мужа Азэрбайджану.
У Кіеве сьледчая група, якая расьсьледуе справу пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, абвясьціла першыя вынікі: падазраваныя ёсьць, але абвінавачаньні супраць іх ня вылучаныя.
Усе прадстаўленыя ў Нацыянальным сходзе Армэніі палітычныя сілы асуджаюць рашэньне Беларусі аб выдачы расейска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына Азэрбайджану, рэзка крытыкуючы пры гэтым Аляксандра Лукашэнку.
Гэта элітнае фарміраваньне валодае вялікім уплывам у Іране.
8 лютага ў Менгарвыканкам паўторна пададзеная заяўка на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця з нагоды Дня Волі. 7 лютага гарадзкія ўлады даслалі адказ на першую заяўку, у якім напісалі, што «ўласна заяўкі не было».
Прапануецца таксама, каб у кожнай выбарчай акрузе быў толькі адзін, так званы дзяжурны ўчастак, дзе можна прагаласаваць датэрмінова.
Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжах па справе «Кіраўлесу», паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду. Прысуд у дачыненьні да яго і бізнэсмэна Пятра Афіцэрава павінен быць абвешчаны яшчэ сёньня.
Міністэрства замежных спраў Расеі апублікавала камэнтар, які датычыцца рашэньня Беларусі аб выдачы блогера Аляксандра Лапшына Азэрбайджану.
Выдача Беларусьсю Азэрбайджану грамадзяніна Расеі і Ізраіля, вядомага блогера Аляксандра Лапшына сьведчыць аб захадах Баку па абароне ўласных нацыянальных інтарэсаў, заявіў журналістам віцэ-прэмʼер краіны Алі Ахмэдаў.
Марын Лё Пэн ідзе на прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пад лёзунгам выхаду з Эўразьвязу. Лідэр партыі «Нацыянальны фронт» заявіла ў эфіры тэлеканалу LCI, што ў выпадку сваёй перамогі правядзе рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ. А калі грамадзяне яе не падтрымаюць, Лё Пэн паабяцала сысьці ў адстаўку.
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон 7 лютага ў Брусэлі перасьцярог НАТО ад хуткага ўмацаваньня сувязяў зь яго краінай і выступіў супраць мяркуемага адкрыцьця прадстаўніцтва альянсу ў Кішынёве.
Тэрміны правядзеньня пасяджэньня Вышэйшага дзяржаўнага савету «Саюзнай дзяржавы» пакуль ня ўзгодненыя, заявіў журналістам прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Пры цяперашнім складзе вышэйшага судовага органу краіны галасы могуць падзяліцца пароўну.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель 7 лютага заклікала прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна выкарыстаць уплыў на сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны, каб дапамагчы пакласьці канец баявым дзеяньням.
Міністэрства замежных спраў Украіны запрасіла амбасадара Нямеччыны Эрнста Райхеля для тлумачэньняў у сувязі з заявамі аб урэгуляваньні ўзброенага канфлікту ў Данбасе.
Як будуць складвацца стасункі паміж Беларусьсю і Расеяй? Якія «чырвоныя лініі» Крамля для Беларусі, і ці мяняюцца яны з цягам часу? Што ня зьменіцца ў двухбаковых стасунках?
Рэфэрэндум аб перайменаваньні Паўднёвай Асэтыі (ПА) пройдзе 9 красавіка. Лідэр сэпаратысцкага кіраўніцтва Паўднёвай Асэтыіі Леанід Цібілаў падпісаў адпаведны ўказ 6 лютага.
«Гавары праўду» распачала кампанію пэрсанальных зваротаў да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адмяніць дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». Таксама актывісты зьвярнуліся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай накіраваць у Канстытуцыйны суд запыт аб праверцы дэкрэту № 3 на прадмет яго адпаведнасьці Канстытуцыі.
4 лютага шэсьць прарасейскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі расейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Расеяй і абражалі краіны Захаду.
Рассельгаснагляд ня бачыць прычын для хваляваньня з нагоды заяў МУС Беларусі, якое праводзіць шэраг праверак у дачыненьні да чыноўнікаў расейскай службы і працягвае заяўляць у правамернасьці сваіх рашэньняў адносна паставак сельгаспрадукцыі зь Беларусі, заявіла прэс-сакратар ведамства Юлія Мэлана.
Здымаць санкцыі з Расеі пакуль рана, бо сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны застаецца нездавальняючай, а ўмовы менскіх пагадненьняў не выконваюцца.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі на сваім пасяджэньні 7 студзеня вырашыў паўторна падаць заяўку на правядзеньне шэсьця ў Менску.
Чым больш людзі чытаюць навіны і дзеляцца імі, тым больш будзе ўзьнікаць фальшывых, хлусьлівых, ці, як цяпер кажуць, фэйкавых навінаў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала заяву пра тое, што цяпер праводзіцца шэраг праверак «па дзеяньнях, якія зьмяшчаюць прыкметы злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 249 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ( „Дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі канкурэнта“)».
Разьмяшчэньне сілаў НАТО ў Літве выразна дэманструе, што заходні ваенны альянс моцны і адзіны, заявіла ў аўторак прэзыдэнт краіны Даля Грыбаўскайце падчас цырымоніі з нагоды прыбыцьця нямецкага батальёна ў горад Рукла.
Мэхман Аліеў, дырэктар азэрбайджанскага інфармацыйнага агенцтва Turan, лічыць, што блогеру Аляксандру Лапшыну, якога прымусова вышлюць зь Менску ў Баку, «нічога сур’ёзнага» не пагражае.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з губэрнатарам Кастрамской вобласьці Расеі выказаў абурэньне забаронамі паставак у Расею беларускіх прадуктаў, а таксама зноў успомніў расейскага віцэ-прэм’ера Сяргея Данкверта, супраць якога раней загадаў распачаць крымінальную справу.
Яраслаў Качынскі, лідэр польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць», сказаў, што Польшча ня можа зьмірыцца з тым, каб ва Ўкраіне «будавалі культ людзей, якія ўчынілі генацыд супраць палякаў».
Робэрт Крафт, уладальнік каманды амэрыканскай футбольнай лігі «New England Patriots», расказаў тэлеканалу Fox News, што ня траціць надзеі вярнуць сабе пярсьцёнак пераможцы Супэркубка, які прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін узяў у яго яшчэ ў 2005 годзе.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына сёньня сказала Свабодзе, што не выключае правядзеньня рэфэрэндуму пра зьмены ў Канстытуцыі адначасова зь мясцовымі выбарамі, заплянаванымі на люты 2018 году.
Вядучы амэрыканскага тэлеканалу Fox News, журналіст Біл О’Рэйлі заявіў, што ня мае намеру ў бліжэйшыя гады прыносіць прабачэньні за сваё выказваньне ў адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Раз ці два на тыдзень групы да 50 чалавек таемна караліся сьмерцю праз павешаньне, целы хаваліся ў масавых магілах. Сьмяротныя «выракі» выносіліся «ваенна-палявым судом» за 1-3 хвіліны.
У нядзельным інтэрвію прэзыдэнт зноў выказаўся ў абарону расейскага лідэра.
Экспэрты ў Астане абмяркоўваюць шляхі ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адзначыў, што палітыка санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі застанецца нязьменнай да поўнага выкананьня менскіх пагадненьняў.
Ці зьвязана гэта з новым прэзыдэнтам ЗША?
Чаму Лукашэнка не адкінуў прапанову Алены Анісім аб стварэньні ў Беларусі Нацыянальнага ўнівэрсытэту?
Кандыдат у прэзыдэнты ад францускіх правацэнтрыстаў Франсуа Фіён у панядзелак 6 лютага склікаў прэс-канфэрэнцыю, каб патлумачыць сытуацыю вакол публікацыяў пра нібыта фікцыйнае працаўладкаваньне жонкі ў якасьці ягонай парлямэнцкай памочніцы.
Расея адкідае абвінавачваньні, выказаныя кіраўніком Беларусі падчас «вялікай размовы».
Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заклікаў ўвесьці новыя санкцыі супраць Ірану праз выпрабаваньне гэтаю дзяржаваю ракетаў сярэдняй далёкасьці.
У Гішпаніі пачаўся суд над былым кіраўніком ураду Каталёніі. Артура Маса абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай з-за таго, што ён арганізаваў нефармальны рэфэрэндум аб незалежнасьці рэгіёну.
Кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў Свабодзе сёньняшнюю заяву Фэдэральнай службы бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. ФСБ патлумачыла сёньня, што не плянуе ўводзіць кантроль на мяжы зь Беларусьсю.
Кіраўніцтва Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі 6 лютага вырашыла дапамагчы Таварыству беларускай мовы імя Францыска Скарыны грашыма на аплату арэнды памяшканьня і выданьне газэты «Наша слова».
Некалькі дзясяткаў жыхароў Баранавічаў прыйшлі сёньня да мясцовай падатковай інспэкцыі, дзе ладзіўся збор подпісаў за адмену дэкрэту № 3 аб дармаедзтве. Актывісты перадалі сабраныя подпісы ў інспэкцыю, а таксама баранавіцкім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Загрузіць яшчэ