Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны адмовіўся даць падпіску пра нявыезд і будзе вылучацца ў прэзыдэнты РФ


Суд у Кіраве выбраў расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму меру стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе. Аднак ён яе ня даў.

Як паведаміў у Твітэры дырэктар заснаванага Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй Раман Рубанаў, у суботу апазыцыянэр плянуе быць у Пецярбургу на адкрыцьці свайго выбарчага штабу. Ён мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта Расеі на выбарах 2018 года.

Паводле Рубанава, другога падсуднага па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Кіраўлес», прадпрымальніку Пятру Афіцэраву, суд таксама забараніў пакідаць Кіраў. Ён, як і Навальны, адмовіўся даваць падпіску аб нявыезьдзе.

У 2013 годзе Навальны і Афіцэраў былі прысуджаныя да ўмоўных тэрмінаў па абвінавачваньні ў арганізацыі крадзяжу 10 тысяч кубамэтраў лесу, што нанесла шкоду бюджэту Кіраўскай вобласьці ў памеры 16 мільёнаў рублёў. Эўрапейскі суд па правах чалавека паставіў прысуд пад сумнеў. Пасьля яго адмены ў лістападзе 2016 года Вярхоўны суд Расеі накіраваў справу на новы разгляд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG